Ад чаго абароніць сякера.

Сякера была абавязковай прыладай працы цесляроў, якія дзякуючы свайму майстэрству пры дапамозе сякеры і практычна без цвікоў будавалі храмы, капліцы, калодзежы і г.д.

Сякера была абавязковай прыладай працы цесляроў, якія дзякуючы свайму майстэрству пры дапамозе сякеры і практычна без цвікоў будавалі храмы, капліцы, калодзежы і г.д.

  • У народнай свядомасці сякера стала сімвалам раз’яднання. Часам яна выступала прыладай забойства (напрыклад, курыцы галаву адсякалі менавіта сякерай). Сякера магла быць і сімвалам кроўнай ахвяры і помсты. Часам сякера з’яўлялася сімвалам сілавога вырашэння пытанняў. І сёння існуе выраз: “Сказаў, як сякерай адсек”, які азначае рэзкі ў адносінах да суразмоўцы тон і валявое рашэнне.
  • Сякеру як рэч з вострым лязом, якое раз’ядноўвае іншыя рэчы адным рухам, выкарыстоўвалі ў рытуальнай і магічнай практыцы, каб “рассекчы” нябачныя ніці, якія “ахутваюць чалавека” і не даюць яму магчымасці жыць паўнавартасным жыццём. Хворага чалавека маглі паставіць на сякеру; у некаторых выпадках умоўна “секлі” на яго галаве рытуальныя рэчы; клалі сякеру пад яго падушку ці ложак.
  • Часам сякеру як рытуальную рэч, якая сімвалізуе разрыў, выкарыстоўвалі ў сямейнай абраднасці. Так, пупавіну хлопчыка трэба было адсекчы сякерай ці разрэзаць на сякеры.
  • Жанчыне, асабліва цяжарнай, забаранялася без нагоды браць у рукі сякеру, каб не справакаваць нараджэнне дзіцяці з рассечанымі, г.зн. “заячымі” вуснамі.
  • Жанчыне, якая збіралася яшчэ нараджаць дзяцей, забаранялася секчы галаву курыцы — гэта павінен зрабіць мужчына.
  • Сякеру забаранялася прыносіць у хату ў той момант, калі рыхтавалі рошчыну ці калі хлеб стаяў у печы. Лічылася, што ў такім выпадку хлеб “няўдалы будзе”.
  • Парушэнне гэтых забаронаў выклікала шэраг негатыўных наступстваў у хаце: біўся посуд, не магла ацяліцца карова і г.д.
  • Сякера ў шэрагу іншых вострых рэчаў (нож, серп, іголка) была абярэгам хаты ад нячыстай сілы і благіх людзей.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter