Абыякавых у зале не засталося

Народны тэатр мод “Вобраз” дзіцячай школы мастацтваў горада Верхнядзвінска Віцебскай вобласці заняў першае месца на Талінскім міжнародным фестывалі дзіцячай і юнацкай моды Max Moda-2008
Народны тэатр мод “Вобраз” дзіцячай школы мастацтваў горада Верхнядзвінска Віцебскай вобласці заняў першае месца на Талінскім міжнародным фестывалі дзіцячай і юнацкай моды Max Moda-2008.

Юныя беларускія ўдзельнікі фестывалю з гонарам вытрымалі сур’ёзную канкурэнцыю з боку больш сталых прадстаўнікоў амаль дваццаці тэатраў, школ моды і дызайнерскіх студый з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Растова-на-Доне, Кіева, Тбілісі, Вільнюса, Рыгі, Хельсінкі і Таліна. А іх задорны, напоўнены нацыянальным каларытам нумар “Аколіца” не пакінуў абыякавымі ні членаў журы, ні шматлікіх гледачоў, якія сабраліся ў культурным цэнтры “Сальме” эстонскай сталіцы.

Тэатр з Верхнядзвінска атрымаў таксама спецыяльны прыз у намінацыі “Эка-вобраз” і запрашэнне на ўдзел у прэстыжным міжнародным фестывалі ў Іспаніі.

На заключным гала-канцэрце генеральны консул Беларусі ў Таліне Аляксандр Астроўскі ўручыў калектыву тэатра “Вобраз”, які ўдзельнічаў у фестывалі ўжо другі раз, дыплом за актыўны ўклад у развіццё беларуска-эстонскіх адносін у сферы культуры.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter