Абрад у спадчыну

На стары Новы год у вёсцы Семежава, што ў Капыльскім раёне, калядаваць выходзяць царыСемежаўскі старажыл Мікалай Скамароха ўзгадвае, як пасля вайны на стары Новы год з 13 на 14 студзеня заўсёды хадзілі мясцовыя ражаныя хлопцы па хатах, песні спявалі, танчылі, а гаспадары ім дзякавалі, шчодра частавалі. Бывала, ён і сам удзельнічаў у калядаванні, а сёння дзед Мікола навучае ўнукаў: у якую вопратку нараджацца, як у хату ўваходзіць, каму кланяцца трэба.
У семежаўскіх хатах на Каляды заўсёды чакаюць незвычайных цароў-калядоўшчыкаўНа стары Новы год у вёсцы Семежава, што ў Капыльскім раёне, калядаваць выходзяць цары
Семежаўскі старажыл Мікалай Скамароха ўзгадвае, як пасля вайны на стары Новы год з 13 на 14 студзеня заўсёды хадзілі мясцовыя ражаныя хлопцы па хатах, песні спявалі, танчылі, а гаспадары ім дзякавалі, шчодра частавалі. Бывала, ён і сам удзельнічаў у калядаванні, а сёння дзед Мікола навучае ўнукаў: у якую вопратку нараджацца, як у хату ўваходзіць, каму кланяцца трэба.
Абрад “Калядныя цары” жыве ў Семежаве ажно з XVIII стагоддзя, з таго часу, як там дыслацыраваўся атрад царскай арміі. З той даўніны, дарэчы, і назва: калядавалі ж дзеля забавы салдаты. Пазней пра традыцыю забыліся. І толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска зноў пачала сустракаць стары Новы год разам з “царамі”. Цалкам адноўлены абрад быў у 1996 годзе, калі ім зацікавіліся гісторыкі, навукоўцы, этнографы-фалькларысты.
Вядома, што гэта ўнікальная дзея занесена ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. І такая пашана да мясцовага абрада зусім невыпадковая, бо распаўсюджаны ён у адзіным у свеце месцы — беларускім Семежаве.
...Для рытуалу хлопцы апранаюцца ў спецыяльныя строі: белыя штаны і кашулі. Кожны “цар” на грудзях завязвае чырвоныя паясы з геаметрычным арнаментам. На галовах — высокія шапкі з рознакаляровымі стужкамі. Працэсія наведвае вяскоўцаў, разыгрывае перад імі драму “Цар Максімільян”. Сярод калядоўшчыкаў ёсць і традыцыйныя персанажы — Дзед і Баба. “У кожнай хаце рыхтуюцца да пры-ходу “цароў”, — адзначае дырэктар семежаўскага Цэнтра культуры і адпачынку Таццяна Шаура. — Гаспадыні пякуць пірагі, прыбіраюць у хаце, купляюць для дзяцей цукеркі. Малыя ж развучваюць вершы, песні і таксама ходзяць па вёсцы”. Свята доўжыцца да позняй ночы — “цары” запальваюць паходні, што надае абраду таямнічасць і незвычайную прыгажосць.
Абрад на Капыльшчыне даследавалі этнограф Таццяна Кухаронак, загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў Калацэй, эксперт Ала Сташкевіч. У апошні час зацікавілася ім і супрацоўнікі арганізацыі “Адпачынак у вёсцы”. “Год таму мы пабывалі ў Семежаве, пад уражаннямі ад абрада “Калядныя цары” быў распрацаваны праект “Турызм у рамках мясцовых супольнасцяў як сродак захавання, фарміравання партнёрства і развіцця сельскіх тэрыторый”, які быў падтрыманы Праграмай малых грантаў Пасольства ЗША”, — гаворыць старшыня арганізацыі “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова.
Сёлета пад час святочных дзеяў прайшоў і навуковы семінар “Развіццё турызму як сродак захавання элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны”, у якім давялося паўдзельнічаць і маёй суразмоўніцы. “Прыемна, што “Цары” былі і застаюцца маладзёжным святам, — адзначае Валерыя Кліцунова. — Сучасныя хлопцы з задавальненнем працягваюць традыцыі продкаў. Семежава даволі вялікая вёска, там шмат дзяцей і юнакоў — і гэта, безумоўна, залог таго, што старажытны абрад будзе жыць”.
Дарэчы, сёлета калектыў “Цары” Семежаўскага цэнтра культуры і адпачынку стаў лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі за вялікую працу па вывучэнні, аднаўленні і захаванні народных традыцый.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter