Абаяльны i прыцягальны

З творчай постаццю аднаго з самых адукаваных, абаяльных i цiкавых беларускiх мастакоў ХХ стагоддзя – Мiхася Сеўрука – знаёмiць выстава, што адкрылася ў Нацыянальным мастацкiм музеi. Яна прымеркавана да 100-х угодкаў нараджэння майстра. У экспазiцыю ўключана каля 70 твораў жывапiсу i графiкi з Нацыянальнага мастацкага i Нясвiжскага раённага гiсторыка-краязнаўчага музеяў. Дарэчы, менавiта ў Нясвiжы з 1995 года iснуе кватэра-музей М.Сеўрука. Сярод выстаўленых карцiн самая знакамiтая работа майстра — “Жнiво” (1937 г.). Да 100-годдзя мастака «Белпоштай», Нацыянальным мастацкiм музеем i Нясвiжскiм гiсторыка-краязнаўчым былi выпушчаны калекцыйныя канверты з партрэтам Мiхася Сеўрука i выяўленнем карцiны “Жнiво” на марке.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter