Аб’яднанне для землякоў з добрымі сэрцамі

Дарья Подолинская из города Малорита Брестской области, 1992 года рождения, студентка Института журналистики БГУ заочного отделения, корреспондент отдела экономики районной газеты “Сельская праўда” Жабинковского района Брестской области.

Дарья Подолинская из города Малорита Брестской области, 1992 года рождения, студентка Института журналистики БГУ заочного отделения, корреспондент отдела экономики районной газеты “Сельская праўда” Жабинковского района Брестской области. В номинации “Вот такая она, моя “Беларусь Русь”, подноминации “Помедленнее, я записываю” победила с материалом “Аб’яднанне для землякоў з добрымі сэрцамі”, где ей удалось точнее остальных соблюсти жанровые каноны интервью. Вот что Дарья рассказала нам о себе.

Семь фактов обо мне

1. Я вторая в семейной журналистской династии. Все началось в 2005 году. После школьной поездки на страусиную ферму мама, которая уже 25 лет работает в районной газете “Голас часу”, предложила мне написать о моих впечатлениях от экскурсии. После этой пробы я стала постоянным внештатником “районки”. Можно сказать, именно благодаря маме я начала писать.

2. До 16 лет была заядлой спортсменкой. Много времени проводила на соревнованиях и сборах по легкой атлетике. Спорт и творчество всегда сражались во мне. В итоге журналистика победила, спорт же остался как хобби.

3.  Поддерживаю тезис, что теория в журналистике суха без практики. В Институте журналистики БГУ  учусь уже четыре года. Все это время старалась сотрудничать с различными печатными изданиями.  Да мы и сами в университете выпускали студенческую газету “ЖурФАКТЫ”, которая не просто объединяет студентов, но и дает бесценный журналистский опыт для новичков.

4. Самыми любимыми жанрами журналистики для меня являются интервью и корреспонденции. Первый дает возможность постоянно обретать новые знакомства, непрерывно общаться с людьми. О каждом человеке можно написать, главное найти в нем так называемую изюминку. Корреспонденция же  позволяет не просто вникнуть в суть существующей социальной проблемы, но и помочь разобраться в ней читателям,  косвенно либо реально посодействовать ее решению.

5. Я люблю свой город. Малорита известна далеко не каждому читателю, как и множество других городков по всей Беларуси с населением до 20 тысяч. Но для меня этот город всегда будет самым родным и лучшим. Наверное, это счастье — осознавать, что ты нашел свое место в жизни.

6. Отдыхать я люблю за чтением книг, которые делают тебя лучше, открывают новые пути к самосовершенствованию, дают мотивацию к непрерывному движению вперед. А также в общении с близкими, друзьями, любимым человеком. Считаю, что семья, рожденная в любви, должна быть реактором, заряжающим человека на новые идеи и стремления.

7. Если говорить о мечтах, которые претендуют на воплощение в жизнь, то я мечтаю полетать на воздушном шаре и прокатиться на дельфине. А вообще я просто люблю мечтать. В младших классах “благодаря” своей мечтательности я часто получала замечания от первой учительницы. Хотя мечтать, на мой взгляд, просто необходимо,  иначе неоткуда будет черпать и цели.

Калі ў некалькіх словах характарызаваць дзейнасць грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, на думку прыходзіць словазлучэнне “ствараць дабро”. Сапраўды, гэта і ёсць галоўны прынцып кожнага, хто ўваходзіць у аб’яднанне. Толькі па асабістаму жаданню дарыць цяпло свайго сэрца іншым людзям розных узростаў і прафесій аб’ядноўваюцца ў “Белай Русі”. Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” дзейнічае на Маларытчыне ўжо шосты год. За гэты час у скарбонцы яе добрых спраў шмат акцый і мерапрыемстваў, многія з якіх сталі традыцыямі. Аб тым, як “Белая Русь” пачынала сваю дзейнасць, што зроблена па ініцыятыве яе ў нашым раёне, я пацікавілася ў былога кіраўніка раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, дырэктара другой гарадской школы Любові Васільеўны Куц, якая была пачынальнікам у стварэнні арганізацыі і пяць гадоў узначальвала яе.

— “Як ты лодку назавеш, так яна і паплыве”, кажуць у народзе. Да якіх мэт плыве лодка “Белая Русь”? У самой назве арганізацыі, на мой погляд, закладзены яе ідэйныя арыенціры...

— Вы не памыліліся, бо назва “Белая Русь” — гэта сімвал чысціні і бескарыслівасці намераў членаў арганізацыі. У нас не так многа грошай, бо сродкі мы збіраем самі, аднак гэтага дастаткова, каб падтрымаць нашых людзей і ў радасныя моманты іх жыцця, і калі здараецца бяда. У цэлым “Белая Русь” клапоціцца аб тым, каб краіна з кожным днём прыгажэла, людзі помнілі і шанавалі сваю духоўную спадчыну і тых, хто змагаўся за свабоду сваёй зямлі, каб кожны чалавек мог карыстацца правамі, якія даюцца яму з самага нараджэння. Вялікае значэнне надаецца падтрымцы маладых сем’яў. За апошні час наш горад вельмі змяніўся, стаў прыгожы і акуратны. Наша задача — захаваць гэтую прыгажосць і прымнажаць яе, садзейнічаць таму, каб краіна сапраўды была квітнеючая.

— Любоў Васільеўна, ведаю, што вы былі ініцыятарам стварэння раённай арганізацыі “Белая Русь” на Маларытчыне. Як праходзіла яе станаўленне? Ці адразу людзі паверылі ў дзейнасць арганізацыі? Успомніце, калі ласка, самыя значныя падзеі на пачатковым этапе дзейнасці “Белай Русі”.

— Першыя арганізацыі “Белай Русі” пачалі з’яўляцца ў Гродзенскай вобласці. Яны аб’ядноўвалі групы энтузіястаў, якія потым словам і справай змаглі пераканаць усю краіну ў неабходнасці існавання гэтага аб’яднання. У нашым раёне з’явіліся 15 ініцыятараў. З іх сем чалавек былі абраны ў прэзідыум. Так мы адправіліся на абласны ўстаноўчы сход, а затым з абласной дэлегацыяй — на з’езд у Мінск, дзе і было прынята рашэнне аб стварэнні пярвічнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Далёка не ўсе адразу паверылі ў дзейнасць арганізацыі, у тое, што яна надоўга застанецца жыццяздольнай. Аднак час расставіў усё на свае месцы, людзі ўбачылі нашу рэальную працу, пачалі прыходзіць з прапановамі і паступова далучаліся да нас. На мой погляд, “Белая Русь” знайшла сваю нішу сярод іншых грамадскіх аб’яднанняў. Увогуле сутнасць грамадства якраз у тым, каб кожны чалавек мог свабодна выбіраць аб’яднанне, якое адпавядае яго жыццёвым ідэалам, перакананням і імкненням.

— У складзе раённай арганізацыі “Белая Русь” зараз больш за 220 чалавек. Гэта людзі розныя па сваіх прафесіях, сацыяльным статусе. Што іх аб’ядноўвае ў адну каманду?

— Перш за ўсё гэтая арганізацыя патрэбна людзям, якія неабыякава ставяцца да таго, што адбываецца побач з імі, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і жадаюць рабіць дабро іншым. Я назвала б гэтае аб’яднанне “камсамолам для дарослых”.

— “Белая Русь” мае сваю грамадскую прыёмную, куды людзі прыходзяць са сваімі праблемамі і прапановамі. Якія пытанні дапамагае вырашаць раённая арганізацыя?

— Паверыць у тое, што “Белая Русь” у якасці грамадскай прыёмнай можа рэальна дапамагаць у канкрэтных жыццёвых абставінах, прымусіў выпадак, калі маладая жанчына звярнулася да нас з просьбай дапамагчы ёй з атрыманнем сацыяльнага жылля. Яна сама гадавала дзіця, да таго ж была сіратой. Мы падрыхтавалі хадайніцтва ад “Белай Русі” ў райвыканкам. І жыллё жанчыне было прадастаўлена. Як правіла, да нас звяртаюцца людзі па бытавых жыццёвых пытаннях, пытаннях захавання духоўных каштоўнасцяў. Мы ў сваю чаргу імкнёмся дапамагчы чым можам кожнаму. Прыходзяць да нас і з канкрэтнымі прапановамі. Да іх мы абавязкова прыслухоўваемся.

— Якія традыцыі сфарміраваліся за гады дзейнасці “Белай Русі” ў Маларыцкім раёне?

— У арганізацыі ёсць шмат добрых традыцый. Перш за ўсё гэта клопат аб ветэранах вайны і працы, ушанаванне тых людзей, якія кожны дзень сваёй працавітасцю і добрымі справамі робяць наш свет лепшым. Наша зямля багатая на добрых людзей. Чаму ж не расказаць пра іх, не сказаць “Дзякуй!”. Традыцыйна мы ўручаем падарункі сем’ям, у якіх нарадзіліся дзеткі ў перыяд з 3 па 20 ліпеня, калі была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў маларыцкая зямля. Штогод раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” удзельнічае ў такіх мерапрыемствах, як святочнае ўручэнне першых пашпартоў, выпускны баль. Не застаюцца ўбаку і ўсе значныя палітычныя падзеі і дзяржаўныя святы. Вялікая ўвага надаецца праектам “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”, “Белая Русь” — за квітнеючую Беларусь”, “Перамога дзеда — мая Перамога”.

— Якімі справамі падмацоўваюцца вядомыя лозунгі “Белай Русі” — “За адраджэнне духоўных каштоўнасцяў”, “За квітнеючую Беларусь”?

— Для членаў “Белай Русі” патрыятызм не проста слова. Каб будаваць будучыню, мы павінны шанаваць мінулае, ведаць гісторыю сваёй Радзімы. З гэтай мэтай мы распрацавалі экскурсійны маршрут “Дарогамі Перамогі”. Непасрэдна ў Маларыце складзены маршруты “Іх імёнамі названы вуліцы роднага горада”, “Мемарыяльныя дошкі на будынках горада”. Амаль кожны школьнік прайшоў гэтымі маршрутамі, дзеці з цікавасцю слухалі расказы аб вядомых людзях нашага раёна, героях, якія аддалі жыццё, каб мы жылі і радаваліся кожнаму дню. І я ўпэўнена, што ніхто з іх не застаўся абыякавы да духоўнай спадчыны Маларытчыны, якая штодзённа папаўняецца новымі каштоўнасцямі.

Дар’я Падалінская, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter