Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2013 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета...

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае ўмацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2013 года:

епіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію (Юшчуку Сцяпану Пятровічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання «Магілёўская епархія Беларускай праваслаўнай царквы», — за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, сацыяльную і асветніцкую дзейнасць;

калектыву дзяржаўнай установы «Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі» — за дасягненні ў развіцці сістэмы медыцынскай рэабілітацыі дзяцей, укараненне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць адаптаваць хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў у грамадстве;

калектыву дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» — за шматгадовую плённую працу па сацыяльнай абароне насельніцтва, рэалізацыю гуманістычнай мадэлі сацыяльнай работы з людзьмі з псіханеўралагічнымі захворваннямі;

рэспубліканскаму грамадскаму аб’яднанню «Беларускі дзіцячы фонд» — за значны ўклад у ахову правоў дзяцей і рэалізацыю сацыяльна значных гуманітарных праектаў;

Чамаданавай Вользе Мiкалаеўне, начальнiку iнспекцыi па справах непаўналетнiх міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Мiнскага райвыканкама, — за высокія дасягненні ў справе выхавання і вяртання да паўнацэннага жыцця дзяцей, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, захавання сям’і для кожнага дзіцяці.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2013 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

6 студзеня 2014 г.

г. Мінск

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter