А “Зорачкі” — першыя!

На штогадовым дзіцячым гарадскім фэсце нацыянальных культур вызначыліся юныя выхаванцы суполкі “Нёман”Спяшаюся падзяліцца навіною: ёсць яшчэ адно прызнанне беларускіх талентаў! Штогод у Тальяці праходзіць вялікі дзіцячы фэст прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. Гэта прыгожы парад нацыянальных касцюмаў, страў, песень, танцаў, вершаў, а таксама народных абрадавых пастановак. Суполкі маюць магчымасць паказаць, ці ёсць у іх юныя таленты, а значыць і будучыня. Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаў і наш дзіцячы гурт “Зорачкi”, у якім выступаюць вучні беларускага 6-А класа школы № 46. Летась, дарэчы, большасць школ прадстаўлялі татарскую, чувашскую і мардоўскую культуру: гэта бліжэйшыя рэгіянальныя суседзі Тальяці. Толькі адна школа прадставіла ўкраінскую культуру, а мы, “нёманцы” — нашу беларускую. Тады для журы і ўдзельнікаў гэта была, як кажуць, новая каларытная плынь у фэсце.
“Зорачкі” спяваюць па-беларускуНа штогадовым дзіцячым гарадскім фэсце нацыянальных культур вызначыліся юныя выхаванцы суполкі “Нёман”
Спяшаюся падзяліцца навіною: ёсць яшчэ адно прызнанне беларускіх талентаў! Штогод у Тальяці праходзіць вялікі дзіцячы фэст прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. Гэта прыгожы парад нацыянальных касцюмаў, страў, песень, танцаў, вершаў, а таксама народных абрадавых пастановак. Суполкі маюць магчымасць паказаць, ці ёсць у іх юныя таленты, а значыць і будучыня. Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаў і наш дзіцячы гурт “Зорачкi”, у якім выступаюць вучні беларускага 6-А класа школы № 46. Летась, дарэчы, большасць школ прадстаўлялі татарскую, чувашскую і мардоўскую культуру: гэта бліжэйшыя рэгіянальныя суседзі Тальяці. Толькі адна школа прадставіла ўкраінскую культуру, а мы, “нёманцы” — нашу беларускую. Тады для журы і ўдзельнікаў гэта была, як кажуць, новая каларытная плынь у фэсце.
Скажу шчыра: сёлета беларусы адразу настройваліся на перамогу! Праграма фэсту аказалася вельмі цікавай: было больш прадстаўнікоў рускай культуры, больш цікавых інсцэніровак. Вельмі спадабаліся нумары вучняў 32-й школы і з пасёлка Паволжскі. А пакуль журы вызначала лепшых, можна было пачаставацца нацыянальнымі стравамі, якія самі дзеці і прыгатавалі.
І як жа прыемна было нам пачуць: дзіцячы ансамбль музыкі і песні “Зорачкi” заняў першае месца ў намінацыі “Лепшае выкананне нацыянальнай песні”! А спявалі нашы выхаванцы песні “Дранiкi” і “Дом —Белая Русь”. Нашы юныя артысты вывучаюць беларускую мову, і выконваюць песні — на чыстай беларускай мове. Асвойваць мову дзецям дапамагае настаўніца-класны кіраўнік Віталіна Віктараўна Бісерава. Яна заўсёды з задавальненнем нам дапамагае, падтрымлівае гурт “Зорачкі”, перажывае за яго, таму юныя артысты яе паважаюць, цэняць і любяць. Так што ад усіх беларусаў ёй — падзяка і паклон!

Людміла Дзёміна, старшыня праўлення суполкі “Нёман”, г. Тальяці
На здымку:
“Зорачкі” спяваюць па-беларуску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter