А вершы жывуць..

У Мінску прайшоў вечар, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц
У Мінску прайшоў вечар, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

Па словах старшыні Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксея Дударава, у вершах Я. Янішчыц “што ні радок, то боль, што ні радок, то спазмы”. “Нягледзячы на тое, што паэтэсу ўсе любілі, ёй было вельмі цяжка ў гэтым недасканалым свеце”.

Галоўны рэдактар часопісаў “Наша вера” і “Ave Maria” Хрысціна Лялько звярнула ўвагу на “акрыленасць і адкрытасць” Я. Янішчыц, “божую выбранасць” яе таленту. “Яна была сапраўдным паслядоўнікам вялікай купалаўскай традыцыі ў беларускай паэзіі і перадала яе нашчадкам”, — адзначыла Х. Лялько.

Мастацкі кіраўнік і рэжысёр Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зьніч” Галіна Дзягілева паведаміла, што монаспектакль “Прыпадаю ды нябёс”, прысвечаны паэтэсе, будзе ісці на сталічных сцэнах ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Ларысы Горцавай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter