Аўтограф з таямніцай

Невялічкі факт з біяграфіі Якуба Коласа абудзіў цікавасць навукоўцаў да мінулагаРыхтуючы ў рэдакцыі да друку тэкст навукоўца Анатоля Трафімчыка, мы звярнулі ўвагу на такі сказ: “Некаторыя з асобнікаў кніг Коласа па-казахску зберагаюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, у тым ліку і падпісаны паэтам Халіжанам Бекко”. Што за паэт такі з Казахстана? Спрабавалі высветліць у інтэрнэце, у Коласаўскім музеі — безвынікова. Звярнуліся і ў Казахстан. Адгукнулася наша супляменніца Святлана Ананьева: пра яе мы расказвалі чытачам (“Добры бераг дзяцінства”, 18 лістапада 2010 г.) . Святлана Віктараўна жыве ў Алматы, яна кандыдат філалагічных навук, загадчыца аддзела сусветнай літаратуры і міжнародных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя Мухтара Ауэзава.
Каліжан Бекхожын, як і яго беларускі сябар Якуб Колас, пакінуў народу багатую спадчыну.Невялічкі факт з біяграфіі Якуба Коласа абудзіў цікавасць навукоўцаў да мінулага
Рыхтуючы ў рэдакцыі да друку тэкст навукоўца Анатоля Трафімчыка, мы звярнулі ўвагу на такі сказ: “Некаторыя з асобнікаў кніг Коласа па-казахску зберагаюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, у тым ліку і падпісаны паэтам Халіжанам Бекко”. Што за паэт такі з Казахстана? Спрабавалі высветліць у інтэрнэце, у Коласаўскім музеі — безвынікова. Звярнуліся і ў Казахстан. Адгукнулася наша супляменніца Святлана Ананьева: пра яе мы расказвалі чытачам (“Добры бераг дзяцінства”, 18 лістапада 2010 г.) . Святлана Віктараўна жыве ў Алматы, яна кандыдат філалагічных навук, загадчыца аддзела сусветнай літаратуры і міжнародных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя Мухтара Ауэзава.
“Вельмі цікавы аўтограф Вы нам даслалі, — напісала Святлана Ананьева ў рэдакцыю. — Дзякуй за інтарэс да нашых літаратурных сувязяў і кантактаў. Пераводзім для вас з казахскай мовы звесткі пра Каліжана Бекхожына. Менавіта ён скараціў сваё прозвішча да Бекко. Пра ваш зварот я расказала дырэктару інстытута Уаліхану Каліжанаву, мы пацвярджаем гатоўнасць да супрацоўніцтва з газетай па ўсіх спектрах беларуска-казахстанскіх літаратурных і культурных кантактаў”. У канцы электроннага пісьма прыпіска: “Са шчырай павагай і падзякай за вашы матэрыялы, Святлана Ананьева”.
Застаецца дадаць, што падрабязныя звесткі пра Каліжана Бекхожына ўзяты з даведніка “Пісьменнікі Казахстана. ХХ стагоддзе (Алматы. 2004). Іх пераклалі супрацоўнікі інстытута, калегі Святланы Ананьевай Айнура Каліаскарава і Айдос Бісенкулаў. Мы перадаем іх у Коласаўскі музей, а ў газету падаем у скарочаным выглядзе.
Да сотых угодкаў Каліжана Бекхожына кніга яго твораў нядаўна прэзентавалася ў Алматы.Такім чынам, казахскі паэт, драматург, перакладчык Каліжан Бекхожын (сапраўднае імя — Калі Мухамед), які пакінуў свой аўтограф Якубу Коласу, нарадзіўся ў 1913 годзе ў Баянаульскім раёне недалёка ад мясцовасці Кызыл тау. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Казахскай ССР (1978), народны пісьменнік Казахстана (1986). Ён напісаў шмат вершаў, паэм, шэраг п’ес, пастаўленых у тэатрах Казахстана, займаўся і літаратуразнаўствам. Шмат перакладаў на казахскую мову твораў А. Пушкіна, М. Лермантава, І. Гётэ, Байрана і іншых пісьменнікаў. Па ўсёй бачнасці, у тым ліку і творы Якуба Коласа дзякуючы Каліжану Бекхожыну загучалі па-казахску — але гэта яшчэ высвятляюць навукоўцы Казахстана. Па творчай спадчыне народнага пісьменніка ў Казахстане абаронены дысертацыі, апублікаваны артыкулы і даследаванні. Яго імя носяць вуліца і школа №12 у Паўладары, там жа адкрыта і мемарыяльная дошка.
Невялічкі факт з біяграфіі Песняра Якуба Коласа абудзіў цікавасць навукоўцаў да мінулага. Можа, нешта яшчэ знойдуць нашы суайчыннікі ў Алматы і Паўладары пра кантакты народных пісьменнікаў Беларусі і Казахстана? Пра тое мы паведамім.
І яшчэ навіна ў тэму. На пачатку кастрычніка да 100-х угодкаў Каліжана Бекхожына ў Алматы прэзентаваны зборнік выбраных твораў народнага пісьменніка Казахстана. “Ён стварыў свой непаўторны паэтычны свет. Яго вершы і паэмы ўвайшлі ў скарбніцу казахскай літаратуры” — так гаварылі землякі пра Каліжана Бекхожына. Называлі яго патрыярхам казахскай літаратуры і журналістыкі. А дзень нараджэння паэта будзе шырока адзначацца ў краіне на пачатку наступнага года. Мы знайшлі ў інтэрнэце і выказванне Ерлана Бекхожына, сына пісьменніка: “Вядома, сумна, што гэтай кнігі не бачыць бацька, але я вельмі шчаслівы, што бачыць гэтую кнігу мама і родныя, блізкія. У кнігу ўвайшлі ўсе лепшыя творы бацькі, кніга досыць цікавая па фармаце — гэта такі абсалютна новы праект Міністэрства культуры. Чалавек павінен заўсёды на нешта абапірацца. А такія кнігі, я думаю, дапамагаюць у жыцці”.

Іван Ждановіч
На здымках:
Каліжан Бекхожын, як і яго беларускі сябар Якуб Колас, пакінуў народу багатую спадчыну.
Да сотых угодкаў Каліжана Бекхожына кніга яго твораў нядаўна прэзентавалася ў Алматы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter