Аўтары засведчылі ўменне ўцягнуць гледача ў творчасць

Выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрывае таямніцы стварэння мастацкіх твораў.
На выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы можна ўбачыць даволі цікавыя рэчыВыстава ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрывае таямніцы стварэння мастацкіх твораў.

Арыгінальны праект адкрыўся ў галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі. Міжнародная экспазіцыя пад назвай “Сеанс” аб’яднала работы мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Сербіі і Нарвегіі.

Аўтар ідэі і куратар выставы, вядомы мастак Фёдар Ястраб расказаў, што праект быў задуманы з мэтай “разварушыць” сталічнае мастацкае жыццё і літаральна ўцягнуць гледача ў творчасць. Бо вядома, што амаль усе мастакі адкрываюць свае выставы традыцыйна і прадстаўляюць на суд гледачоў закончаныя творы. Тут жа — усё наадварот: праект “Сеанс” прыадкрывае таемную заслону і расказвае гледачу аб тым, як мастакі ствараюць свае малюнкі і што звычайна застаецца за кадрам.

У экспазіцыі прадстаўлены эскізы малюнкаў, скульптур, фатаграфіі, калажы, замалёўкі і іншыя работы 60 мастакоў з шасці краін свету.
Тут таксама можна знайсці творы і вядомых беларускіх майстроў — Георгія і Кацярыны Паплаўскіх, Віктара Ціханава, Вадзіма Качана, Алега Купрыянава і іншых. “Асноўная ідэя праекта — паказаць гледачу сам творчы працэс пошуку сюжэта, выкарыстаныя тэхналогіі і карпатлівую працу над стварэннем шэдэўра, — адзначыў Фёдар Ястраб. — Выстава лічыцца інтэрактыўнай, бо публіка ўпершыню можа адкрыта бачыць усю “арт-кухню” мастака”.

Вольга Кісялёва
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter