Аўтамабіль — па-за законам

За 4 месяцы ў Магілёве канфіскавалі 15 кантрабандных іншамарак

За чатыры месяцы магілёўскія мытнікі канфіскавалі 15 кантрабандных іншамарак.

— Іх уладальнікі — замежныя грамадзяне. Як вядома, калі яны прыязджаюць да нас на машыне, то ў выніку яе наступнага вывазу вызваляюцца ад выплаты мытных плацяжоў, — гаворыць намеснік началь-ніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская.

Уладальнікі іншамарак, зарэгістраваных па-за межамі краіны, прадастаўленай палёгкай карыстаюцца, але з разлікамі не спяшаюцца: машыны яны прадаюць ці перадаюць іншым асобам. «Сёння асноўны паток такіх аўтамабіляў ідзе з Прыбалтыкі і Украіны», — удакладніла Вікторыя Альшэўская.

За мінулы год супрацоўнікі Магілёўскай мытні выявілі 29 выпадкаў незаконнага выкарыстання замежных аўтамабіляў. Сума прадухіленага дзяржаве ўрону склала 5,5 мільярда рублёў. А з пачатку 2014-га па-за законам апынуліся яшчэ 15 іншамарак. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter