…А самалёт лепш

182 мільёны рублёў з абласнога бюджэту Гомель- шчыны выдаткаваны на пакупку і аснашчэнне двух легкіх паветраных апаратаў “Авіятыка”. Такое рашэнне прыняў Гомельскі аблвыканком. Названая тэхніка расійскай вытворчасці ўжо добра сябе зарэкамендавала ў іншых месцах пры выкананні сельскагаспадарчых работ па ўнясенні тукаў і хімічнай апрацоўцы пасеваў. Кожная з машын здольна за сезон апрацаваць да 20 тысяч гектараў сельскагаспадарчых плошчаў, а магчымасць рабіць палёты на мінімальнай вышыні ад зямлі дазваляе апрацоўваць невялікія ўчасткі і эканоміць пры выкананні работ дарагія хімпрэпараты ў адрозненне ад авіятэхнікі, да прыкладу, самалётаў АН-2, што прымяняліся раней. Новыя лятальныя апараты ўвойдуць у састаў спецыяльнага атрада ААТ “Гомельхімсервіс”, які абслугоўвае сельгаспрадпрыемствы вобласці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter