А ў полі вярба нахілёная...

Вярба. У народнай культуры ўсходніх славян гэта дрэва з’яўляецца сімвалам росту і жыццёвай сілы, пладаноснасці, сімвалам вясновага абуджэння прыроды. У адносінах да вярбы назіраецца падвоенасць, у залежнасці ад узросту дрэва: да маладога дрэўца ставяцца як да свяшчэннага, карыснага дрэва; старое дрэва выклікае насцярожанасць, яго звязваюць з нячыстай сілай, на яго “адсылаюць” хваробы.

Галінкі вярбы прыносілі ў царкву і асвячалі вадой. Лічыцца, што асвечаная вярба, якую неабходна захоўваць у хаце за абразамі на працягу года, будзе ахоўваць яго ад бед і нястач, адвядзе грымоты і маланкі, захавае здароўе, дабрабыт і поспех. Лічылася, што асвечаная вярба валодае вялікай лекавай сілай як для людзей, так і для хатняй жывёлы. Таму вядома шмат рытуальных дзеянняў, у якіх “удзельнічалі” асвечаныя галінкі вярбы. 

*Усходнія славяне надзялялі вярбу здольнасцю аказваць дапамогу бясплодным жанчынам. У старажытныя часы жанчыны прыходзілі да вярбы і малілі яе даць ім доўгачаканых дзяцей, спадзеючыся на тое, што вярба перадасць сваю пладаноснасць чалавеку. 
*Для лячэння алкагалізму на працягу 40 дзён дзевяць пупышак асвечанай вярбы настойвалі на гарэлцы, а потым давалі чалавеку выпіць гэты напой.
*Дзевяць пупышак асвечанай вярбы клалі ў ваду, калі купалі хворае дзіця.
*З галінак вярбы рабілі адвары і настоі, якія ўжывалі пры захворваннях горла і страўніка.
*У народзе верылі, што асвечаныя галінкі вярбы, якія вы кінеце супраць ветру, спыняюць буру; кінутыя ў полымя — спыняюць пажар; пастаўленыя вакол поля — захаваюць пасевы ад грызуноў, граду і іншых непрыемнасцей.
*У народзе лічылася, што магічнай сілай валодаюць не толькі асвечаныя, але і проста маладыя галінкі вярбы, якія выкарыстоўвалі ў розных абрадах і рытуальных дзеяннях.
*У дзень   святога   Юрая (6 мая) дзяўчаты плялі з вярбы вянкі, казалі: “Каб  прыбытак у хаце рос, як вярба вясной”.
*Каб выйсці замуж і на будучы год стаць тоўстай (г.зн. зацяжарыць), неабходна было сплесці вянок і павязаць на сябе пояс з галінак вярбы.
*Невялікі пояс з галінак вярбы плялі на даёнку, каб малако “прыбывала”.
*У некаторых рэгіёнах на Івана Купалу менавіта вярбу дзяўчаты ўпрыгожвалі кветкамі, вадзілі вакол яе карагоды.
*Вядомы абрад выклікання дажджу, падчас якога яго ўдзельнікі павінны былі ўпрыгожвацца ў галінкі вярбы. 
*Шырока выкарыстоўвалі “старую” вярбу для перадачы сваіх хвароб. Для гэтага неабходна апаясаць сябе саламяным перавяслам, а потым употай ад усіх прыйсці да вярбы і апаясаць яе гэтым перавяслам, аддаць ёй сваю хваробу. Лічылася, што пасля гэтага вярба засохне, а хвароба сыдзе. 
*Практычна паўсюдна старую вярбу лічылі праклятым, ці нячыстым, дрэвам. Нярэдка старую вярбу, схіленую над вадой, лічылі прытулкам вадзянога, русалак і іншых “нячысцікаў”, якія сядзяць на самым высокім дрэве і выглядаюць сабе ахвяру.
*Ва ўсходніх славян існавала павер’е, што ранняй вясной чэрці грэюцца менавіта на вярбе, а пасля таго як галінкі вярбы пакінуць у храме ў Вербную нядзелю, яны трапляюць у ваду. Таму да Вербніцы забаранялася хадзіць у балоцістыя месцы, у вербны гушчар, у так званыя “гіблыя” месцы.
*Лічылася, што да Веснавога Міколы (22 мая) нельга купацца, бо інакш з “чалавека вярба вырасце”. Галінкі вярбы прыносілі ў царкву і асвячалі вадой. Лічыцца, што асвечаная вярба, якую неабходна захоўваць у хаце за абразамі на працягу года, будзе ахоўваць яго ад бед і нястач, адвядзе грымоты і маланкі, захавае здароўе, дабрабыт і поспех. Лічылася, што асвечаная вярба валодае вялікай лекавай сілай як для людзей, так і для хатняй жывёлы. Таму вядома шмат рытуальных дзеянняў, у якіх “удзельнічалі” асвечаныя галінкі вярбы. 
*Усходнія славяне надзялялі вярбу здольнасцю аказваць дапамогу бясплодным жанчынам. У старажытныя часы жанчыны прыходзілі да вярбы і малілі яе даць ім доўгачаканых дзяцей, спадзеючыся на тое, што вярба перадасць сваю пладаноснасць чалавеку. 
*Для лячэння алкагалізму на працягу 40 дзён дзевяць пупышак асвечанай вярбы настойвалі на гарэлцы, а потым давалі чалавеку выпіць гэты напой.
*Дзевяць пупышак асвечанай вярбы клалі ў ваду, калі купалі хворае дзіця.
*З галінак вярбы рабілі адвары і настоі, якія ўжывалі пры захворваннях горла і страўніка.
*У народзе верылі, што асвечаныя галінкі вярбы, якія вы кінеце супраць ветру, спыняюць буру; кінутыя ў полымя — спыняюць пажар; пастаўленыя вакол поля — захаваюць пасевы ад грызуноў, граду і іншых непрыемнасцей.
*У народзе лічылася, што магічнай сілай валодаюць не толькі асвечаныя, але і проста маладыя галінкі вярбы, якія выкарыстоўвалі ў розных абрадах і рытуальных дзеяннях.
*У дзень   святога   Юрая (6 мая) дзяўчаты плялі з вярбы вянкі, казалі: “Каб  прыбытак у хаце рос, як вярба вясной”.
*Каб выйсці замуж і на будучы год стаць тоўстай (г.зн. зацяжарыць), неабходна было сплесці вянок і павязаць на сябе пояс з галінак вярбы.
*Невялікі пояс з галінак вярбы плялі на даёнку, каб малако “прыбывала”.
*У некаторых рэгіёнах на Івана Купалу менавіта вярбу дзяўчаты ўпрыгожвалі кветкамі, вадзілі вакол яе карагоды.
*Вядомы абрад выклікання дажджу, падчас якога яго ўдзельнікі павінны былі ўпрыгожвацца ў галінкі вярбы. 
*Шырока выкарыстоўвалі “старую” вярбу для перадачы сваіх хвароб. Для гэтага неабходна апаясаць сябе саламяным перавяслам, а потым употай ад усіх прыйсці да вярбы і апаясаць яе гэтым перавяслам, аддаць ёй сваю хваробу. Лічылася, што пасля гэтага вярба засохне, а хвароба сыдзе. 
*Практычна паўсюдна старую вярбу лічылі праклятым, ці нячыстым, дрэвам. Нярэдка старую вярбу, схіленую над вадой, лічылі прытулкам вадзянога, русалак і іншых “нячысцікаў”, якія сядзяць на самым высокім дрэве і выглядаюць сабе ахвяру.
*Ва ўсходніх славян існавала павер’е, што ранняй вясной чэрці грэюцца менавіта на вярбе, а пасля таго як галінкі вярбы пакінуць у храме ў Вербную нядзелю, яны трапляюць у ваду. Таму да Вербніцы забаранялася хадзіць у балоцістыя месцы, у вербны гушчар, у так званыя “гіблыя” месцы.
*Лічылася, што да Веснавога Міколы (22 мая) нельга купацца, бо інакш з “чалавека вярба вырасце”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter