“А ў нас сёння Стрэчанне – зіма з летам стрэлася”...

Сёння праваслаўныя адзначаюць вялікае свята — Стрэчанне ГасподняеСтрэчанне – свята па сутнасці сваёй зімовае, але яно ўжо пахне блізкай вясной. Яшчэ будуць і маразы, і завірухі (нават сёлета, у анамальна цёплы год гэта абяцаюць), але ж вясна, вясна хутка! У тым радасным прадчуванні – і ўласна хрысціянскі сэнс: дзень гэты ганаруе сустрэчу Старога і Новага Запаветаў, калі старац Сімяон дачакаўся абяцанага яму Небам – убачыў Месію, які выратуе род чалавечы, маленькага хлопчыка на руках у маці. Значыць, дачакаемся і мы. Вясны, Дабра, Шчырасці, Сумленнасці. За тое і молімся, і запальваем у гэты дзень у храмах свечкі, і нясём іх пасля ў свае дамы з верай і надзеяй, што ўсё гэта спраўдзіцца. Яно так і будзе, абавязкова. Калі кожны з нас да гэтага хоць каліва сваёй душы і здольнасцяў прыкладзе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter