А набытак — большы

Сесія Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў сваім рашэннем адмяніла збор за перасячэнне фізічнымі асобамі беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску на тэрыторыі вобласці. Аб гэтым карэспандэнту “Р” паведаміў кіраўнік гэтага органа прадстаўнічай улады Валерый Сяліцкі. Названы мясцовы збор у памеры 0,1 базавай велічыні для жыхароў рэспублікі і 0,5 — для замежных грамадзян быў уведзены абласным Саветам у мінулым годзе. Мяркуючы па інтэнсіўнасці двухбаковых стасункаў, у выніку прынятага рашэння мясцовы бюджэт недаатрымае за год каля 250—300 мільёнаў беларускіх рублёў. Між тым, па словах Валерыя Сяліцкага, набытак у выглядзе збліжэння двух нашых народаў, паглыблення беларуска-ўкраінскіх адносін, чаму, несумненна, паслужыць і добры крок улад Гомельшчыны, мае непараўнальна большую вартасць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter