А мова мастацтва перакладу не патрабуе

Выканаўчая ўлада Вiцебшчыны пашырае кантакты i супрацоўнiцтва з Кiтаем на рэгiянальным узроўнi

Выканаўчая ўлада Вiцебшчыны з кожным годам пашырае кантакты i супрацоўнiцтва з вялiкiм Кiтаем на рэгiянальным узроўнi. Пакуль што гадавы тавараабарот з гэтай краiнай дасягае ў Прыдзвiнскiм краi 30 мiльёнаў умоўных адзiнак. У гэтыя днi прадстаўнiчая кiтайская дэлегацыя знаходзiцца на гасцiннай вiцебскай зямлi.

Сустрэча з гасцямi ў сяброўскiм фармаце адбылася ў аблвыканкоме.  Абмяркоў­ваўся шырокi спектр пытанняў у галiне адукацыi, культуры, спорту. Адбыўся абмен iнфармацыяй у сферы эканамiчнай дзейнасцi. 

Начальнiк упраўлення знешнеэканамiчных сувязей i iнвестыцый  Вiцебскага аблвыканкома Канстанцiн Чорны ў заяве для прадстаўнiкоў сродкаў масавай iнфармацыi зазначыў: 

  Перш за ўсё абодва бакi зацiкаўлены ў эканамiчным супрацоўнiцтве. Але напачатку трэба блiжэй пазнаёмiцца. Лепш за ўсё гэта  атрымлi­ваецца праз абмен iнфар­мацыяй у культурнай сферы, адукацыi, розных формах i жанрах мастацтва. А яшчэ праз абмен спецыялiстамi, наладжванне перакладаў па­трэбнай лiтаратуры на мовы абодвух народаў... 

Зацiкавiла кiтайскiх гасцей паведамленне начальнiка ўпраўлення культуры Вiцебскага аблвыканкома Мiкалая Пашынскага аб магчымасцях узаемадзеяння i ўзаемаўзбагачэння беларускiх i кiтайскiх культур. Прычым не толькi праз сiстэму клубаў, бiблiятэк, музычных школ, дамоў рамёстваў Прыдзвiнскага краю. Адных толькi фестывальных праектаў у нас рэалiзуецца на працягу года ажно 25, самымi прадстаўнiчымi з якiх з’яўляюцца “Славянскi базар у Вiцебску” i мiжнародны фестываль сучаснай харэаграфii. Своеасаблiвы “экспарт- iмпарт” культурных дасягненняў усё больш узмацняецца праз  традыцыйны фестываль мастацтваў “Беларусь—Кiтай”. Менавiта праз культурны ўзаемаабмен адкрываецца прасцяг для зблiжэння нашых народаў ва ўсiх накiрунках. I нездарма ў час перамоў як афарызм прагучала ёмкая фраза: “Мова мастацтва не патрабуе перакладу”. 

Яшчэ амаль тыдзень затрымаюцца госцi з Паднябеснай на зямлi пад белымi крыламi. Яны наведалi выстаўку кiтайскага мастацтва ў абласным краязнаўчым музеi, азнаёмiлiся з дзейнасцю Вiцебскага дзяржаўнага  медыцынскага унiверсiтэта. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter