Большой театр Беларуси расширяет детский репертуар

Аўдыторыя 0+

На днях адбылася прэм’ера дзі­цячай оперы рускага кампазітара Паўла Вальдгарта «Кошчын дом» па матывах казкі Самуіла Маршака. Да канца года Вялікі тэатр Беларусі абяцае парадаваць яшчэ адной прэм’ерай — операй Глорыi Брунi «Пінокіа».

Фота прадастаўлена Вялікім тэатрам Беларусі

— Актыўная праца над дзіцячымі спектаклямі ідзе невыпадкова. Мы добра разумеем, што, паказваючы дзіцячы рэпертуар, рыхтуем юнага гледача да сур’ёзных сачыненняў, вядзём да вяршыняў сусветнай музыкі, — патлумачыў мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар’еў.

Пры рабоце над дзіцячымі пастаноўкамі творчы калектыў тэатра стараецца ўлічыць густы і патрэбы сучасных малых. Да прыкладу, для афармлення оперы «Кошчын дом» мастак Кацярына Шымановіч выкарыстала ідэю папулярнага сярод дзяцей канструктара. Не забылі пастаноўшчыкі і пра відэапраекцыю — як жа без яе ў час youtube.

— Дзякуючы сінтэзу жанраў і культур, розным персанажам і дынамічнаму руху на сцэне спектакль утрымлівае ўвагу маленькіх гледачоў, — расказала рэжысёр пастаноўкі Дар’я Пататурка. Дарэчы, «Кошчын дом» — яе дэбют.

Што тычыцца ўзросту, на афішы пазначана «0+». Таму на спектакль можна прыходзіць і з маленькімі, і з больш старэйшымі дзецьмі. Салістка оперы Вольга Маліноўская, якая іграе ў пастаноўцы і з’яўляецца мамай чатырох дзяцей, звярнула ўвагу на тое, што многія бацькі сутыкаюцца з праблемай, куды звадзіць адразу ўсіх сваіх дзяцей розных узростаў:

— Цяпер у Вялікім тэатры Беларусі з’явіўся спектакль «Кошчын дом».

Дарэчы, пазнаёміцца з ім ­хутка змогуць не только жыхары і госці сталіцы. У планах тэатра — гастролі з гэтай дзіцячай операй па краіне.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter