А дровы адкуль жа? Ды з лесу, вядома...

Шаткаванне по-русски будет шинкование, а яўкаць — мяукать

Радкі з гэтага твора помняцца і сёння, хаця з першага знаёмства з імі прайшло ўжо шмат часу. Ведае іх і наш чытач, варта толькі нагадаць хоць адзін радок, напрыклад вось гэты: « В лесу раздавался топор дровосека...» А цяпер паслухайце, як гучыць гэты твор Мікалая Някрасава ў перакладзе на беларускую мову, які зрабіў паэт Пётр Макарэвіч:

Аднойчы зімой мне адкрыўся пагорак,

Калі выйшаў з лесу: быў моцны мароз.

І бачу я: тупае конік угору

І цягне напоўнены хворастам воз.

Трымаецца важна, спакойна і чынна

З вяроўкай аброці ў руцэ мужычок

У ботах вялікіх, кажусе з аўчыны,

Пальчатках вялізных... маленькі жучок.

— Здарова, хлапеча! — «Ідзі ты дадому!»

— Задужа ты грозны, як я пагляджу!

А дровы адкуль жа? — «Ды з лесу, вядома,

Сячэ бацька дровы, а я іх важу».

(У ляску раздаваўся тапор дрывасека).

— Скажы, а вялікая ў бацькі сям’я?

«Малечы багата, ды два чалавекі

Усяго мужыкоў: толькі бацька ды я...»

— Дык вось яно што. А як зваць цябе? — «Уласам».

— А колькі ж гадкоў табе? — «Сёмы настаў...

Но, мёртвы!» — жучок наш, прыкрыкнуўшы басам,

Аброць тузануў і шпарчэй шыбаваў...

А цяпер, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў:

Абаранак — баранка

Стома — усталость

Шаткаванне — шинкование

Уціск — угнетение

Яўкаць — мяукать

Першадрукар — первопечатник

Бабуля — бабушка

Дапамога — помощь.

На гэтым сёння ставім кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноў нешта цікавае пашукаем.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter