А ў БНТУ лепш!

Сайт БНТУ заняў высокую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу

Сайт ВНУ заняў высокую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.

На першым этапе ранжыравання ўніверсітэтаў «Worldwide Professional University Ranking» першае месца на нацыянальным і 115-е на сусветным узроўні заняў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У гэты раз, як расказалі ў беларускай ВНУ, ацэньваліся інфармацыйна-камунікацыйныя параметры хатніх старонак навучальных устаноў у Інтэрнэце.

Нагадаем, ацэньванне ажыццяўляецца ў рамках міжнароднай праграмы «Global World Communicator. Education and Science», ініцыяванай для распрацоўкі агульнай канцэпцыі ацэнкі вышэйшых навучальных устаноў і навуковых цэнтраў з мэтай уключэння іх у агульны прафесійны рэйтынг. Праца вядзецца паэтапна, у яе ўключаны спецыялісты высокай кваліфікацыі з розных краін з ліку членаў Міжнароднага савета навукоўцаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter