Перакормлены перац

Пасля перасадкі перац стаў дрэнна развівацца. Што б гэта магло значыць?

Пасля перасадкі перац стаў дрэнна развівацца. Што б гэта магло значыць?

Перац не выносіць нават найменшага пашкоджання каранёў, асабліва балюча гэта для яго ў раннім узросце. Ён не любіць заглыблення пры перасадках. Яму не падабаецца расці на гліне, кіслай глебе, торфе, свежым гноі, а таксама калі ў глебу ўнесены павышаныя дозы мінеральных угнаенняў. Загушчаныя пасадкі расліне таксама не падабаюцца.

Перац любіць лёгкія, урадлівыя суглінкавыя глебы. Аддае перавагу цёплай (+18—24 градусы) глебе і цёпламу (каля 25 градусаў) паветру. Аптымальная тэмпература росту і развіцця +22—28 градусаў. Пры зніжэнні тэмпературы да +15 градусаў перац перастае развівацца. Дарослая расліна здольная пераносіць невялікія (не ніжэй за -1 градус) замаразкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter