Леапард рыхтуецца да скачка

Рэжысёр Джафранка Розі і акцёр Рутгер Хаўэр узначаляць журы Міжнароднага кінафестывалю ў Лакарне, які пройдзе з 6 па 16 жніўня

Рэжысёр Джафранка Розі і акцёр Рутгер Хаўэр узначаляць журы Міжнароднага кінафестывалю ў Лакарне, які пройдзе з 6 па 16 жніўня. Пад кіраўніцтвам Розі суддзі будуць ацэньваць фільмы асноўнага конкурсу, а на чале з Хаўэрам — кароткаметражкі. Адкрые кінафорум новая карціна Люка Бяссона “Люсі”, галоўную ролю ў якой выканала Скарлет Ёхансан. Фестываль у Лакарне, заснаваны ў 1946 годзе, з’яўляецца форумам незалежных кінематаграфістаў і разам з Берлінскім, Венецыянскім і Канскім уваходзіць у залатую кагорту фестываляў класа А. Яго пераможца атрымлівае прыз — “Залатога леапарда”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter