Ха-ха па-iтальянску

У верасні афіша Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага папоўніцца прэм’ернай камедыяй дэль артэ “Viva Commedia!” драматурга Рыкарда Піпа ў пастаноўцы рэжысёра Матэа Сп’яццы

У верасні афіша Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага папоўніцца прэм’ернай камедыяй дэль артэ “Viva Commedia!” драматурга Рыкарда Піпа ў пастаноўцы рэжысёра Матэа Сп’яццы. Гэта сумесны беларуска-італьянскі праект, мастацкі вынік якога можа быць вельмі рызыкоўны. У тэатры чакаюць “бомбу”, запэўніваючы, што “Viva Commedia!” будзе вастрэйшая за піцу з перцам чылі. З нашага боку задзейнічаны лепшыя сілы — мастак Ала Сарокіна, акцёры Сяргей Чэкерэс, Сяргей Жбанкоў, Андрэй Сенькін, Уладзімір Глотаў, Алег Коц, Руслан Чарнецкі, Алена Дуброўская і іншыя.

Грамадскі прагляд спектакля пройдзе ўжо ў ліпені, а гледачоў тэатр запросіць на прэм’еру 19 верасня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter