Анонсы

21–31.07

У Столінскім раёне праходзіць IV Міжнародны пленэр ганчароў. На яго прыехалі майстры не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Грузіі, Швецыі і іншых краін.

26.07

На выспе Камсамольскага возера ў Мінску адбудзецца традыцыйны летні арт-пікнік Freaky Summer party. Гэта ўнікальнае спалучэнне забаў для сучасных гараджан: ад дзіцячана ранішніка да начнога дыска-канцэрта.

31.07–3.08

На Чыгірынскім вадасховішчы ў Быхаўскім раёне адбудзецца V Міжнароднае музычна-спартыўнае свята “Вялікая бард-рыбалка”. У праграме — пленэр па каменнай скульптуры, баннае свята “Лазенькі-2014”, кірмаш здароўя, конкурс аўтарскай песні, рыбалоўныя спаборніцтвы, турнір па пляжным валейболе і многае іншае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter