Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Самая масавая і самая ўплывовая газета краіны — “СБ. Беларусь сегодня” — святкуе юбілей

90 год — разам з чытачамі

На працягу амаль цэлага стагоддзя газета адлюстроўвае гісторыю зямлі і лёсы людзей, якія жывуць на ёй. За дзесяцігоддзі выданне мяняла назву, фармат, тыраж і перыядычнасць, але заўсёды заставалася добрым і цікавым суразмоўцам для чытачоў.

Першы нумар газеты выйшаў 2 жніўня 1927 года пад назвай “Рабочий”. У 1937 годзе выданне перайменавалі ў “Советскую Белоруссию”. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў глыбокім тыле, спецыяльна для акупаваных тэрыторый стала выходзіць ваенная “Савецкая Беларусь” на беларускай мове, якая самалётамі дастаўлялася на лясныя аэрадромы і потым “разляталася” па партызанскіх атрадах, гарадах і вёсках. Адыграўшы сваю гістарычную ролю, адразу пасля вызвалення Беларусі газету зноў сталі зваць “Советская Белоруссия”. Сёння гэта сучасная газета, якая выходзіць у поўнакаляровым фармаце амаль паўмільённым штодзённым тыражом. І яе з задавальненнем чытаюць і пажылыя, і маладыя. І гэта не проста газета, а велізарны медыя-холдынг, які аб’ядноўвае некалькі рэспубліканскіх газет, часопісаў, тэлеканал і радыёстанцыю. І называецца ён “СБ. Беларусь сегодня”.

Але большасць з нас да гэтага часу па-ранейшаму называе яе “савецкай”. Настолькі трывалае месца за гады заняла яна ў нашым жыцці.

Голас Радзімы № 30 (3534), чацвер, 10 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter