50 плюс

Пенсіянеры Мінска змогуць бясплатна пракансультавацца ў юрыста і зрабіць кардыяграму.
Пенсіянеры Мінска змогуць бясплатна пракансультавацца ў юрыста і зрабіць кардыяграму.

З 12-га па 15 снежня ў Нацыянальным выставачным цэнтры пройдзе выстава-кірмаш для старэйшага пакалення «50 плюс».
Працаваць яна будзе па чатырох накірунках: сацыяльным, медыцынскім, спажывецкім і культурным.

— Чатыры дні з 10 да 18 гадзiн на пытанні наведвальнікаў адкажуць юрысты, пажылыя людзі змогуць параіцца з псіхолагамі, памераць рост, вагу і ціск, зрабіць кардыяграму, — кажа Ірына Дудка, намеснік начальніка камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. — Будзе працаваць тут і герантолаг.

А яшчэ госці выставы-кірмашу змогуць танней адрамантаваць абутак, пастрыгчыся, сфатаграфавацца, набыць тавары айчынных вытворцаў.

Дарэчы, у выставачныя дні тралейбусы № 12, № 29, № 40 і аўтобусы № 24 і № 57 на «50 плюс» даставяць пажылых наведвальнікаў бясплатна.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter