2009-ы – Год роднай зямлі

У Беларусі 2009 год аб'яўлены Годам роднай зямлі. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванню моладзі ў духу любві да Айчыны.Тэматыка Года арганічна спалучаецца з важнай гістарычнай падзеяй – святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што сведчыць аб пераемнасці патрыятычных традыцый пакалення пераможцаў, гатоўнасці нашых сучаснікаў берагчы родную зямлю, прымнажаць яе прыродныя багацці, духоўныя і культурныя скарбы.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Савету Міністраў зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2009 годзе Года роднай зямлі і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па яго выкананню, а іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму – падрыхтаваць і рэалізаваць галіновыя і рэгіянальныя планы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter