20 год з аркестрам Фiнберга

Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам народнага артыста краiны, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii, прафесара Мiхаiла Фiнберга пачаў свой 20-ы канцэртны сезон.

Ён будзе як нiколi багаты на сустрэчы з простымi людзьмi ва ўсiх кутках нашай роднай Беларусi, сказаў карэспандэнту “НГ” маэстра Фiнберг. З хлебаробамi, рабочымi, вайскоўцамi — у весках, малых гарадах, у вайсковых часцях i прама ў цэхах прадпрыемстваў. Пачне ж юбiлейны сезон заслужаны калектыў па традыцыi сустрэчай са сваiмi даўнiмi сябрамi з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.  
А дваццаць год таму, праз тры днi пасля першага збору аркестра, адбыўся першы адкрыты канцэрт для грамадскасцi Мiнска. Так iмклiва ўварваўся ў музычнае жыццё Беларусi i ўсяго былога Савецкага Саюза калектыў, якому было наканавана стаць адным з лепшых гранд-аркестраў Еўропы.
Крэда свайго калектыву маэстра Фiнберг вызначыў яшчэ два дзесяцiгоддзi таму, i нiколi аркестр не здраджваў яму: прапаганда i папулярызацыя беларускай нацыянальнай музыкi i песнi, музычнай спадчыны нашых продкаў. Аркестр стварае праграмы, прысвечаныя музыцы вядомых, але забытых у апошнi час беларускiх кампазiтараў — Глебава, Аладава, Чуркiна... З аркестрам Фiнберга з задавальненнем працуюць многiя расiйскiя кампазiтары i зоркi эстрады. Сёння словазлучэнне “аркестр Фiнберга” стала вядомым i звыклым не толькi ў Беларусi i мае знак роўнасцi з высокiм прафесiяналiзмам i добрай музыкай.
На першы фестываль аркестра ў новым канцэртным сезоне — камернай i духоўнай музыкi ў Тураве — маэстра Фiнберг запрашае
3 верасня. А 15—16 верасня адбудзецца V беларускi фестываль камернай музыкi iмя народнага артыста Беларусi Мiкалая Чуркiна “Мсцiслаў-2006”. У кастрычнiку — новы фестываль у Стоўбцах “Мiншчына спявае з аркестрам”.  Студзень — час джазавага фестывалю i конкурсу маладых выканаўцаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii, што летам 2007-га пройдзе ў Маладзечне. А сваё 20-годдзе аркестр адзначыць у лютым новага года незвычайнай праграмай-падарункам усiм сваiм прыхiльнiкам — “Тыдзень аркестра ў Белдзяржфiлармонii”. Кожны дзень гэтага тыдня ў вялiкай зале галоўнай канцэртнай установы краiны будзе адзначаны новай праграмай — лепшым з таго, што створана калектывам за два дзесяцiгоддзi.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter