2,5 трыльёна аперацый за секунду выконвае суперкамп’ютэр “СКІФ К-1000-05”, урачыста адкрыты ўчора ў Беларускім дзяржаўным унівесітэце.

Такі ж працуе на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў некаторых навуковых установах – Інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны”, НДІ ЭВМ, на БелАЗе...

Такі ж працуе на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў некаторых навуковых установах – Інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны”, НДІ ЭВМ, на БелАЗе...

Суперкамп’ютары сямейства “СКІФ” створаны навукоўцамі Беларусі і Расіі ў межах праграмы Саюзнай дзяржавы. Зрабіць з 288 звычайных працэсараў супертэхніку можна толькі адным спосабам — пры дапамозе складанага праграмнага забеспячэння. Беларускія і расійскія праграмісты здолелі прымусіць мноства машын працаваць у адзінай звязцы. Які сэнс гэтай напружанай інтэлектуальнай працы?
— Складаныя задачы на персанальных камп’ютарах рашаюцца гадзінамі ці не рашаюцца ўвогуле, — патлумачыў рэктар БДУ Сяргей Абламейка. — Суперкамп’ютары ж дазваляюць імгненна праводзіць разлікі на ўзроўні
ядзернай рэакцыі ці ўзаемадачыненняў малекул, мадэляваць атмасферныя працэсы ці праектаваць звышскладаныя электронныя вузлы.
— Беларусь і Расія маюць намер выкарыстоўваць суперкамп’ютары для пошукаў карысных выкапняў, —  дадаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч. — Учора я падпісаў праект новай саюзнай праграмы “СКІФ-Нетры”, які, думаю, будзе падтрыманы на ўзроўні ўрада Саюзнай дзяржавы. Плануем пры дапамозе суперкамп’ютараў весці разлікі па ацэнцы і распрацоўцы нетраў абедзвюх дзяржаў, а таксама выконваць такую работу для зацікаўленых краін.
— Магчымасцямі суперкамп’ютарнага цэнтра будуць карыстацца студэнты іншых беларускіх ВНУ, — паабяцаў міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. — У хуткім часе наша краіна створыць нацыянальную навукова-адукацыйную камп’ютарную ГРІД-сетку. Хаця суперкамп’ютары дарагія — кошт каля 840 тысяч долараў ЗША, мы і далей будзем імкнуцца ствараць студэнтам умовы для вывучэння сучаснай тэхнікі і найноўшых тэхналогій.
Сусветная ГРІД-сетка як сродак сумеснага выкарыстання вылічальных магутнасцей і захавання інфармацыі ідзе на змену інтэрнэту. Аснову такой інфраструктуры складаюць суперкамп’ютарныя кластэры, якія дазволяць сённяшнім студэнтам праз некалькі гадоў сказаць сваё слова ў сусветнай навуцы. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter