100 мільёнаў прэміі

ДЗВЕ трэці зерневых, або 69 працэнтаў ад плана, пасеялі ўжо ў СВФ «Мнюта» ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат». Дырэктар сельгасфіліяла Яраслаў СІНКАВЕЦ, пералічваючы складаемыя поспеху, у першую чаргу называе братоў КАСНІКОЎСКІХ. Іх трое — Аляксандр, Сяргей, Андрэй. Даручана ім высокапрадукцыйная магутная тэхніка, і ўсе заняты на выключна важных участках пасяўнога канвеера: малодшы Андрэй — на падборы камянёў, Сяргей рыхтуе чызелем глебу, а старэйшы Аляксандр — сее. Атрымліваецца так, што адзін брат рыхтуе фронт работ другому.

Іх у Глыбоцкім раёне па выніках пасяўной атрымае гаспадарка-пераможца

ДЗВЕ трэці зерневых, або 69 працэнтаў ад плана, пасеялі ўжо ў СВФ «Мнюта» ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат». Дырэктар сельгасфіліяла Яраслаў СІНКАВЕЦ, пералічваючы складаемыя поспеху, у першую чаргу называе братоў КАСНІКОЎСКІХ. Іх трое — Аляксандр, Сяргей, Андрэй. Даручана ім высокапрадукцыйная магутная тэхніка, і ўсе заняты на выключна важных участках пасяўнога канвеера: малодшы Андрэй — на падборы камянёў, Сяргей рыхтуе чызелем глебу, а старэйшы Аляксандр — сее. Атрымліваецца так, што адзін брат рыхтуе фронт работ другому.

Выязджаем у поле а палове шостага раніцы, — дзеліцца ўражаннямі Сяргей. — І тут да позняга вечара. Асаблівай стомленасці не адчуваю. Трактар МТЗ-3022 новы. У кабіне — мікраклімат. Повары частуюць смачнымі каларыйнымі абедамі.

Сяўба для мяне — самая прыемная работа, — прызнаецца старэйшы Аляксандр. — Разумееш, наколькі гэта важная і адказная работа. І зарабіць прыстойна можна.

Пуцёўку ў хлебаробы Каснікоўскім даў іх бацька, Васіль Мікалаевіч, які цяпер працуе кавалём. У яго залатыя рукі. За што не возьмецца, усё зробіць. І для сыноў, і для другіх механізатараў.

Калі закранулі тэму рамонту, то нельга не адзначыць, што ў полі на «дзяжурстве» стаіць зварачны апарат. З-за дробных паломак не патрэбна ездзіць за дзясяткі кіламетраў у майстэрні.

Калі гаварыць у цэлым аб пасяўной па раёне, то 30 красавіка яе першымі завяршаюць у КУП (СГП) «Яблынька». На раніцу 29 красавіка ў сельгаспрадпрыемстве пасеяна 511 гектараў з 660 запланаваных. Пераможцам сяўбы стаў сеяльшчык Пётр Альхімовіч, які на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6 пасеяў 209 гектараў.

Дзве трэці яравога кліна ёсць ужо ў дзяржаўным прадпрыемстве «Азярцы», ААТ «Сельцы».

Гаспадарка, якая правядзе пасяўную зладжана, якасна, з захаваннем усіх тэхналагічных нормаў, атрымае з раённага бюджэту прэмію ў 100 мільёнаў рублёў.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter