Ізраіль можа адмяніць візавы рэжым для беларусаў і накіраваць інвестыцыі на развіццё айчыннага аграрнага сектара.

Пра гэта паведамілі члены вялікай дзелавой дэлегацыі з гэтай краіны, якая наведала Мінск.

Пра гэта паведамілі члены вялікай дзелавой дэлегацыі з гэтай краіны, якая наведала Мінск.

“Беларусь — адна з тых краін, з якой мы жадалі б адмяніць візавы рэжым”, — заявіў міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў. Паводле яго слоў, такое рашэнне можа быць прынята толькі пасля грунтоўнага аналізу магчымых вынікаў такога кроку. Адмена віз можа паспрыяць павелічэнню паездак беларусаў у гэтую краіну. Толькі за мінулы год у Ізраілі пабывала каля 18 тысяч нашых суайчыннікаў, што на 23 працэнты больш, чым пазалетась. “Ізраіль таксама зацікаўлены ў турыстычным супрацоўніцтве з Беларуссю”, — адзначыў міністр.
Акрамя таго, дзве краіны разлічваюць пашырыць супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter