...і знаходжу. Я аспірант Гродзенскага ўніверсітэта. Зараз працую над кандыдацкай дысертацыяй па савецкай авіяцыі ў Беларусі ў 1941 годзе

На сайце “НГ” у рубрыцы “Помні імя сваё” знайшоў інфармацыю пра падзенне самалёта каля Дзятлава і пра пошук Міхаілам Уладзіміравічам Васюкевічам з горада Навагрудка тых, хто загінуў. Справа ў тым, што нядаўна я даведаўся пра абставіны бою, месца падзення яшчэ аднаго самалёта з гэтай групы каля Шчучына і прозвішчы членаў экіпажа. Ведаю, што другі самалёт паляцеў у бок Дзятлава. Мяркую, што можна знайсці прозвішчы і гэтых лётчыкаў. Яны былі з 128-га бамбардзіровачнага палка 12-й авіядывізіі. Загінулі 24 чэрвеня 1941 года. Дзмітрый Кіенка”.

Раіса Мікалаеўна Рудкоўская з Растова-на-Доне шукала сваю школьную сяброўку Ганну Васільеўну Бузіцкую. Ганна Васільеўна (зараз яе прозвішча Шустоўская) знайшлася. l Віцяблянка Галіна Аляксандраўна Арлова-Захарэнка шукала сяброўку маладосці Тамару Ягораўну Чэрнікаву-Масальскую, разам з якой вучылася ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме. Пасля заканчэння вучобы сяброўкі некаторы час перапісваліся, а потым страцілі сувязь. У пошуку Тамары Ягораўны дапамагла яе сястра Кацярына Ягораўна Пінчук, за што ёй шчырая ўдзячнасць.

 “Колісь мы разам працавалі на шахце ў горадзе Карагандзе ў Казахстане. Зараз я жыву ў Магілёве, Юра Казанцаў — у Германіі. Ён хоча знайсці сябра Мікалая Даўгапальца, прыкладна 1946—1947 года нараджэння, які пераехаў у Мінск працаваць у метрабуд”, — паведамляла Людміла Васільеўна Хасіева з Магілёва. М.П.Даўгапалец адгукнуўся. l Зоя Пятроўна Янучок з Клецкага раёна шукала дарагога ёй чалавека Васіля Дзмітрыевіча Асіпука, які выхоўваўся ў дзіцячым доме і пра яго лёс родныя нічога не ведалі. У пошуку дапамагла Надзея Міхайлаўна Малейковіч з Навагрудскага раёна, вялікі дзякуй ёй. Пра знаходку паведамілі Зоі Пятроўне. Яна ўжо размаўляла з роднымі В.Д.Асіпука па тэлефоне, дамовіліся сустрэцца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter