...І знаходжу. Мечыслаў Антонавіч Станкевіч з Маладзечна шукаў магілу свайго дзядзькі, брата маці, Уладзіміра Антонавіча Раловіча.

 

 

Вясной 1945-га сям’я Раловічаў з пасёлка Крывічы Мядзельскага раёна атрымала сумнае паведамленне, што іх сын і брат прапаў без вестак. Бацька ездзіў па ўсёй Беларусі, шукаў магілу сына, апытваў салдат, што вярнуліся з вайны, але дарэмна. Прайшлі дзесяцігоддзі. І Мечыслаў Антонавіч паставіў перад сабой мэту — знайсці магілу дзядзькі. Звяртаўся па дапамогу ў самыя розныя ўстановы і на праект “Помні імя сваё”. Былі высланы неабходныя запыты, правяраліся пошукавыя сайты. Са службы вышуку Беларускага Чырвонага Крыжа паведамілі, што радавы Уладзімір Антонавіч Раловіч быў прызваны ў Чырвоную Армію 29 ліпеня 1944 года і накіраваны на прызыўны пункт у Куранец. Потым былі цяжкія баі пад Вязьмай Смаленскай вобласці. І зноў Беларусь. Чырвонаармеец У.А.Раловіч быў забіты ў баі пад Калодзішчамі. Такая ж інфармацыя знайшлася і на сайце “Мемарыял”. Мечыслаў Антонавіч і яго матуля, нарэшце, даведаліся пра месца апошняга спачыну дзядзькі і брата.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter