І жартам, і ўсур’ёз

Тэатру на пастаянную работу патрабуюцца гледачы. * * * Паралельныя прамыя зышліся тайком ад людзей. Думкі ўслых * * * За грошы здароўя не купіш, але з-за грошай згубіць яго можна. * * * Маўчанне абыходзіцца вельмі дорага, бо яно – золата. * * * Спачатку было слова. Няўжо словамі ўсё і закончыцца? * * * Аўтамабіль не раскоша, але жабраком зрабіць можа. * * * Парадокс: з панамі і князямі даўно пакончана, а вось даніна захавалася.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter