Ў, якое правіла!

:(( Заблыталася з пераносам слоў з літарай ў. Чаму трэба пераносіць “траў-ка”, але “сена-ўборка”?
Ганна

: (( Справа ў тым, што слова сенаўборка — складанае (утворанае ад двух слоў — сена і ўбіраць). Таму кожная яго частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў. Слова траўка — простае, у гэтым выпадку пры пераносе ў не аддзяляецца ад папярэдняй галоснай літары. Вядучы стылістычны рэдактар “НГ” Валянціна ПАЛАДЗЕНКА раіць вам, Ганна,  уважліва прачытаць восьмую главу “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Мінск, 2008 г.), і ўсё стане зразумелым.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter