“Я — адзін з бежанцаў...” На цяжкіх і трагічных шляхах-дарогах Вялікай Айчыннай многія згубілі сляды сваіх родных.

І дагэтуль яны не ведаюць свайго роду, хочуць дазнацца, хто яны, дзе іх радзіма, ці памятае хто пра іх. Дзякуй Богу, што і праз дзесяцігоддзі людзі знаходзяцца. Верым, што і гэтая гісторыя з дапамогай сумеснага пошукавага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і “Народнай газеты” “Помні імя сваё” завершыцца шчасліва і неўзабаве нас запросяць на доўгачаканую сустрэчу. А пачыналася ўсё, па словах жыхара вёскі Баяры-Жалудоцкія Шчучынскага раёна Вацлава Ігнатавіча Мілеўскага, у Беларусі менавіта ў час вайны. — У нашай вёсцы жылі бежанцы — жанчыны з дзецьмі. Асабліва запомнілася адна сям’я. У жанчыны Шуры БАРАНАВАЙ было чацвёра дзяцей. Старэйшага сына звалі Мікалай, дачку — Рая, імя яшчэ адной дачкі не памятаю, — узгадвае Вацлаў Ігнатавіч. — Малодшы сынок ляжаў у бальніцы, памёр, і мне давялося яго забіраць. Пазней Шура Баранава нарадзіла яшчэ аднаго хлопчыка. Калі Беларусь вызвалілі ад фашыстаў, бежанцы, як іх называлі, пачалі ад’язджаць дадому. Дзядзька Вацлава Ігнатавіча, у якога не было дзяцей, узяў малога сыночка Шуры ў сваю сям’ю. Хлопчыку далі імя Антон Адамавіч Мілеўскі. Дзяцінства Антона было цяжкае. Рана памерла яго прыёмная маці. Але ён вынес усе выпрабаванні. Зараз жыве ў Расіі, у Яраслаўскай вобласці. І, вядома, вельмі хоча знайсці сваіх родных. Вацлаў Ігнатавіч дапамагае яму ў пошуку. Можа, хто памятае гэту гісторыю і адгукнецца, дапаможа аб’яднацца родным людзям.

Не страчваць надзею

“Гэтую жанчыну, якая мне вельмі спадабалася, я буду шукаць, пакуль не знайду. Завуць яе Надзея. Пазнаёміліся мы ў сталічным аўтобусе № 100. На прыпынку на вуліцы Казлова яна збіралася перасесці ў трамвай, дала мне нумар свайго мабільнага тэлефона, але я дакладна не запомніў яго. Прашу вас: прачытайце па радыё і на- друкуйце мой ліст. Можа, Надзея пачуе ці прачытае і адгукнецца. Я не хачу страчваць сваю Надзею! Георгій Канстанцінавіч Маркін, Мінск”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter