“Ў” уразіць!

Я чула, што ў Мінску рыхтуецца да адкрыцця вялікая прыватная галерэя сучаснага мастацтва. Раскажыце, калі ласка, аб яе канцэпцыі і ўвогуле, што крэатыўнага задумалі арганізатары. Юлія ПАТОЦКАЯ, прамоўтар, г.Мінск

Я чула, што ў Мінску рыхтуецца да адкрыцця вялікая прыватная галерэя сучаснага мастацтва. Раскажыце, калі ласка, аб яе канцэпцыі і ўвогуле, што крэатыўнага задумалі арганізатары. Юлія ПАТОЦКАЯ, прамоўтар, г.Мінск

Як паведаміла нам дырэктар галерэі Ганна Чыстасердава, галерэя сучаснага мастацтва “Ў” распачне сваю дзейнасць на пачатку кастрычніка, у цэнтры Мінска, на праспекце Незалежнасці. Унікальны праект аб’яднае ў адной прасторы галерэйны зал, кнігарню і кавярню з бібліятэкай па сучасным мастацтве. Гэта будзе месца з атмасферай свабоднай культуры, дзе кожны зможа пазнаёміцца з актуальнымі сучаснымі арт-напрамкамі, паслухаць лекцыі вядомых мастацтвазнаўцаў, куратараў і мастакоў, паўдзельнічаць у майстар-класах, паглядзець навінкі аўтарскага кіно. Гэта будзе актыўная арт-пляцоўка, дзе штотыдзень будуць адбывацца цікавыя культурныя падзеі. Першай імпрэзай стане персанальная выстава Сяргея Кірушчанкі “EARTH ART” (“Надышоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам”). Гэты праект сумяшчае ў сабе шэраг сучасных напрамкаў мастацтва (лэнд-арт, мінімал-арт, медыя-арт, відэа-арт). Мастак перапрацоўвае традыцыі мінімалізму 20—50-х гадоў праз прызму вясковых краявідаў. Выставу можна наведаць з 10 па 26 кастрычніка 2009 года. 27 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе майстар-клас аўстралійскага музыканта, медыя-артыста Бэна Фроста. У межах праекта будуць прэзентаваны некалькі відэаінсталяцый і адбудзецца супольная выстава маладых беларускіх мастакоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter