Ішла Саша праз Сошу...

У Глыбоцкім раёне Псуеўскі сельскі Савет пабудаваў мост праз рэчку Сошу для трох жыхароў маленькай вёсачкі.

Пабудаваць драўляны масток для жыхароў Залеснай было справай гонару старшыні мясцовага сельсавета Тамары Верташонак.

— Аўталаўка ў Залесную прыходзіла без праблем па графіку з іншага боку, — расказалі ў сельсавеце. — А вось у царкву пенсіянеры патрапіць не маглі. Не атрымлівалася ў іх і па грыбы ды ягады хадзіць у лес за раку.
Цяпер жыццё пенсіянераў Зінаіды, Марыі і Васіля Баран змянілася: новы масток звязаў іх з суседняй вёскай Бабруйшчынай. Прасцей стала дабірацца да сваіх падапечных і сацыяльнаму работніку Алегу Шаурку з Германаўшчыны, які асабіста прымаў удзел у будаўнічых работах.
Вяскоўцы вельмі ўдзячны мясцовай уладзе за ўвагу і клопат пра людзей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter