“...І над рэйхстагам узнімалі сцяг”

У час Вялікай Айчыннай вайны паэт Паўлюк Прануза служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. Дэмабілізаваўся ў 1945-м. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Славы ІІІ ступені, медалямі. У час вайны яго вершы друкаваліся ў многіх франтавых і армейскіх газетах. Амаль два дзесяткі зборнікаў паэзіі выйшлі ў свет у пасляваенныя гады. Адзін са сваіх вершаў Павел Кузьміч прапануе чытачам газеты “Рэспубліка”. Рукі салдата Яны даўно сваю зрабілі справу, Апалены ў пажарах, у баях. Ад смерці выратоўвалі Варшаву І над рэйхстагам узнімалі сцяг. Яны кладуць у новы мур цагліны, Цяпер на іх, шурпатыя, зірні. На іх ляглі няўмольныя маршчыны, А жылы, нібы дуба карані. Кранаюць струны – тонка льюцца гукі, Саджаюць дрэўцы – кволыя яны. Гадуюць, песцяць дарагіх унукаў, Аберагаюць чуйныя іх сны. Яны без стомы. Справаю заняты. Мой суайчыннік любы, дарагі! Ты помні рукі воіна-салдата, Што неслі пераможныя сцягі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter