І лад, і згода...

Беларуская мова мае непаўторную лексічную скарбонку, мноства каларытных, ёмістых і мілагучных слоў. У іх ліку назоўнік [i]лад[/i] і аднакарэнныя з ім словы. Узгадаем іх і акрэслім спалучальнасць з іншымі.
Беларуская мова мае непаўторную лексічную скарбонку, мноства каларытных, ёмістых і мілагучных слоў. У іх ліку назоўнік лад і аднакарэнныя з ім словы. Узгадаем іх і акрэслім спалучальнасць з іншымі.
Назоўнік лад мы ўжываем і ў дачыненні да дзяржаўнай ці грамадскай сістэмы, і да ўкладу жыцця. Акрамя таго, гэта сінонім да слоў згода, дружба, парадак. Кажуць напрыклад: няма ладу ў хаце. А на добры лад — гэта як патрэбна, па-сапраўднаму зроблена. Яшчэ лад — музычны тэрмін: гарманіст перабірае лады.
Шмат у беларускай мове дзеясловаў з коранем -лад-. Сярод іх ладкаваць — гэта прыводзіць у парадак. Ладзіць жа іншымі словамі рамантаваць, папраўляць, а таксама арганізоўваць. Напрыклад, ладзіць выставу, вяселле. Ладзіць — гэта і жыць у міры, згодзе. Ну а эпітэтам ладны ўзнагароджваюць зграбнага, прыгожага, стройнага чалавека. Ладны — яшчэ і немалы, значны, вялікі па колькасці, напрыклад, ладная сям’я.

Вераніка Бандаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter