“Лістапад” зорак. На сёлетнім XVI Мінскім міжнародным кінафестывалі будзе рэкордная колькасць фільмаў і гасцей

Асабліва на “Лістападзе”, які пройдзе ў сталіцы з 14 па 21 лістапада, чакаюць расійскіх акцёраў Таццяну Дароніну, Леаніда Ярмольніка, Аляксандра Дамагарава, Ігара Скляра, Кіру Муратаву, Валянціна Гафта, сусветнага майстра Кшыштафа Занусі. Усяго мае прыбыць больш як восемдзесят знакамітых гасцей з дваццаці трох краін.
Галоўную ўзнагароду — “Золата “Лістапада” будуць аспрэчваць 18 мастацкіх фільмаў з 23 краін. Такая колькасць поўнаметражных карцін увайшла ў конкурсную праграму ігравога кіно ўпершыню. Конкурсная праграма неігравога кіно будзе складацца з 26 фільмаў (25 краін свету), дзіцячага ігравога кіно — з 8 фільмаў (8 краін свету). Усяго ж у конкурсных і пазаконкурсных праграмах прымуць удзел 270 фільмаў з 52 дзяржаў. Гэта рэкордная колькасць краін, якія калі-небудзь удзельнічалі ў “Лістападзе”.
Упершыню ў мінскім кінафоруме прымуць удзел карціны з Албаніі, Македоніі, Харватыі, Філіпін, Чылі.
Сёлета паказы пройдуць у Доме кіно, кінатэатрах “Центральный”, “Пионер”, “Октябрь”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter