...Хачу жанiцца

Новы спектакль Купалаўскага тэатра “Івона – прынцэса Бургундская” яго рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў азначыў як трагічны фарс у дзвюх дзеях. Рэпетыцыі “Івоны” (па п’есе класіка сучаснай польскай літаратуры Вітольда Гамбровіча, 100-годдзе якога адзначаецца сёлета) распачаліся яшчэ ў жніўні, на сцэне спектакль з’явіўся ў кастрычніку і амаль адразу быў запрошаны на Міжнародны фестываль “Тэатральныя канфрантацыі”, які адбыўся ў Любліне (Польшча). На культурным мерапрыемстве былі прадстаўлены некалькі пастановак “Івоны” (дарэчы, перакладзенай на шаснаццаць моў) – нямецкіх, французскіх, амерыканскіх; беларуская названа адной з лепшых.
Новы спектакль Купалаўскага тэатра “Івона – прынцэса Бургундская” яго рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў азначыў як трагічны фарс у дзвюх дзеях. Рэпетыцыі “Івоны” (па п’есе класіка сучаснай польскай літаратуры Вітольда Гамбровіча, 100-годдзе якога адзначаецца сёлета) распачаліся яшчэ ў жніўні, на сцэне спектакль з’явіўся ў кастрычніку і амаль адразу быў запрошаны на Міжнародны фестываль “Тэатральныя канфрантацыі”, які адбыўся ў Любліне (Польшча). На культурным мерапрыемстве былі прадстаўлены некалькі пастановак “Івоны” (дарэчы, перакладзенай на шаснаццаць моў) – нямецкіх, французскіх, амерыканскіх; беларуская названа адной з лепшых. “Івона” – першая “купалаўская” спроба звярнуцца да драматургіі экзістэнцыялізму. Ці ўдалая? Тэатр падрыхтаваў яркае, амаль фантастычнае відовішча з надзвычай арыгінальнымі касцюмамі і спрэчнымі дэкарацыямі, шчыра аздобленае музыкай і пластычнымі нумарамі. Сюжэт? Стары, як свет: не ўсё добра ў казачным каралеўстве. Малады і, як водзіцца з шэкспіраўскіх часоў, стомлены жыццём прынц вырашыў ажаніцца – ад няма чаго рабіць, дзеля жарту, ад адчаю – з дзіўнай, маўклівай дзяўчынай, той, якая выклікае кплівыя насмешкі, той, якая не такая, як усе, і таму з ёю заўжды няёмка. Традыцыйны канфлікт з бацькамі, светам, сабой, звычайныя шкілеты ў шафе (ці гэта сшытак з вершамі Каралевы, ці грахі маладосці Караля), якія адзін за другім выпадаюць у самы непадыходзячы момант. І, вядома, чаканы канец — здрада, крыўда, зайздрасць прыводзяць да забойства і галоўнай высновы: “Ты не можаш адзін стаяць, калі мы ўсе на каленях”... У галоўных ролях — зоркі купалаўскай сцэны: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай Рэспублікі Крым Зоя Белахвосцік (Каралева) і Ганна Хітрык (Івона), Раман Падаляка і Дзмітрый Есяневіч (Прынц).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter