І гумару ў тры пальцы... Аўцюкоўскія стравы “Народная газета” прызнала лепшымі на першым этнакультурным фестывалі “Кліч Палесся” ў Ляскавічах

Хлевушок з нахіленай страхой, плот з пераплеценых пруткоў, некалькі вулляў, сабачая будка ля хаты і невялікі сад. Што тут дзіўнага? Звычайная вясковая сядзіба, такіх тысячы на Беларусі. Толькі гэтая — ядомая! Усё тут зроблена з цеста: і лісточкі на дрэвах, і вокны ў хаце... Ды гэта што. І не такія кулінарныя цуды можна было ўбачыць на фестывалі “Кліч Палесся”. Здзівіць пастараліся ўсе адзінаццаць падворкаў з палескіх рэгіёнаў.

Хлевушок з нахіленай страхой, плот з пераплеценых пруткоў, некалькі вулляў, сабачая будка ля хаты і невялікі сад. Што тут дзіўнага? Звычайная вясковая сядзіба, такіх тысячы на Беларусі. Толькі гэтая — ядомая! Усё тут зроблена з цеста: і лісточкі на дрэвах, і вокны ў хаце...

Ды гэта што. І не такія кулінарныя цуды можна было ўбачыць на фестывалі “Кліч Палесся”. Здзівіць пастараліся ўсе адзінаццаць падворкаў з палескіх рэгіёнаў. — Пакаштуйце мядку з сырам, — прапаноўвае гаспадыня з вёскі Чухава Пінскага раёна. — Сыр прыгатаваны са свежага малака. Кладу кавалачак у рот — нібы растае. На маю думку, дык не горшы за французскі з цвіллю. — А мо да сыра медавухі? — запрашае Віталь Рыбкавец з гэтага ж падворка. — А што за яна? — пытаюся з цікаўнасці. — Настоеная на кадзіле сармацкім, — тлумачыць. — Гэта трава такая. Яе ў народзе яшчэ бальсам клічуць. Кветкі яе такі моцны мядовы пах маюць, што пчолы так і ліпнуць. А вось на падворку Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” не толькі раскрылі “алкагольныя” сакрэты, але нават паказалі, як самагон вырабляецца! Трубкі, збаны, слоікі... Без падказкі не разбярэшся. Але што напоі без закускі! Ад яе сталы палешукоў проста ламаліся. Скручаныя бы га- дзюкі чырвоныя каўбасы, засмажаныя галовы парсюкоў і вялізныя кавалкі салёнага і вэнджанага сала сярод хлябоў і караваяў пад трысняговай страхой Пінскага раёна. Цэлую вёску накарміць можна! — Гэта блінны пірог, — расказвае Зоя Янава, тэхнолаг.

— Гатуецца фарш з драблёнага курынага мяса, грыбоў, морквы і цыбулі. Тонкія бліны пераслойваюцца гэтай масай і запякаюцца ў печцы. Адна справа — страву прыгатаваць, зусім іншая — прэзентаваць яе. Нацыянальнымі ўборамі і паляшуцкай гаворкай на этнакультурным фестывалі цяжка было каго здзівіць. На Калінкавіцкім падворку знай-шліся свае “фішкі”. Дзікуны ў футравай вопратцы і з дубінкай-кабачком скакалі на імітаванай Юравіцкай стаянцы, памешваючы юшку на вогнішчы. Непадалёку на ражне круціўся “мамант” — тушка парасяці. Калінкавіцкі раён многія ведаюць па фестывалі гумару, які праходзіць у вёсцы Аўцюкі. На падворку абыгралі і гэты момант — прадставілі стравы ад аўцюкоўскіх кухарак са стажам. У цэнтры — парася ў карыце, упрыгожанае мочанымі райкамі — маленькімі чырвонымі яблыкамі, падобнымі да чарэшні. — Прыгатаваць такое парася неймаверна цяжка, — расказвае старшыня Калінкавіцкага райпо Святалана Парамонава. — З тушкі выбіраюцца ўсе костачкі так, каб знешні выгляд не змяніўся. Бліны, прамазаныя грыбной начынкай, скручваюцца і закладваюцца ўнутр. Парася вельмі прыгожа выглядае ў разрэзе. А смаката якая! Калінкавіцкі раён уразіў “Народную газету” і смакам аўцюкоўскіх страў “з гуморчыкам”, і нестандартным афармленнем святочнага стала. Таму менавіта яму дасталіся прыз і дыплом “За лепшую нацыянальную кухню” ад нашай рэдакцыі. — Нездарма не спалі начамі, рыхтуючыся да фестывалю, — радуецца Святлана Парамонава. — Калі дыплом ад “Народнай газеты” атрымалі, значыць, стравы атрымаліся па-сапраўднаму народнымі. Такімі, як і сто-дзвесце гадоў таму.

“Дранікі ў гаршку з грыбамі”

6—7 бульбін, 2 цыбуліны, 2 ст. лыжкі мукі, 3 ст. лыжкі смятаны, 300 г шампіньёнаў, алей, соль, перац , зеляніна. Нацерці на дробнай тарцы цыбулю і бульбу. Масу адкінуць на сіта. Дадаць соль і муку, пасмажыць дранікі на алеі. Маленькія шампіньёны разрэзаць уздоўж на дзве часткі, пасмажыць з дробна нарэзанай цыбуляй, дадаць смятану, пасаліць, папярчыць, давесці да кіпення. Пакласці ў гаршчок палову дранікаў, зверху выкласці палову грыбоў у смятане, затым — астатнія дранікі, а зверху — пакінутыя грыбы. Змясціць у разагрэтую духоўку на паўгадзіны. Гатовую страву пасыпаць зелянінай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter