“Ехала Тройца ў зялёнай карэце”. Заўтра ўсе хрысціяне адзначаць адно з самых любімых у народзе свят.

На самым світанні лета на Беларусь прыходзіць Сёмуха. На нашай зямлі гэта не толькі вялікае хрысціянскае свята ў памяць аб біблейскай падзеі: на пяцідзясяты дзень пасля Уваскрэсення на апосталаў сышоў Святы Дух, пацвердзіўшы тым самым трыадзінства Бога і на- дзяліўшы Хрыстовых вучняў здольнасцю гаварыць і прапаведаваць хрысціянства на мовах розных народаў. Тройца для многіх з нас — свята пачатку лета, з маладымі бярозавымі галінкамі, з бліскуча-зялёнымі лёзамі асвечанага аеру, з сонейкамі вялікай сямейнай яечні на патэльні... З усмешкамі, са шчырай размовай за шчодра накрытым “сталом” — разасланай на свежаскошанай траве посцілцы з вясковымі прысмакамі. З маладымі дзяўчаткамі, якія, дзеці ХХІ стагоддзя і шалёнага горада, пачынаюць раптам звіваць вянкі, вадзіць карагоды, акурат як рабілі калісьці іх прабабулі... ...А ў светлай матулінай хаце, у якой не быў з зімы, на чысцюткай падлозе ляжыць крыху падвялы аер. А па ім, гарэзуючы, як, здаецца, зусім нядаўна рабіў ты сам, тэпае малымі ножкамі ўнук. І сонца ў вокны, і паветра празрыста-трапяткое, і жыць хораша...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter