...Ідуць касцы, звіняць іх косы.

Чыгрын, С. Жыў роднай песняй: нарыс пра беларускага харавога дырыжора, кампазітара і педагога Антона Валынчыка/ Сяргей Чыгрын. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 88 с.

Чыгрын, С.

Жыў роднай песняй: нарыс пра беларускага харавога дырыжора, кампазітара і педагога Антона Валынчыка/ Сяргей Чыгрын. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — 88 с.

Вядомы на Гродзеншчыне і ў Беларусі краязнаўца Сяргей Чыгрын працягвае знаёміць чытачоў з дзеячамі беларускай культуры, асветніцтва. Гэтым разам ён выпусціў кнігу “Жыў роднай песняй” — пра Антона Міхайлавіча Валынчыка (1896—1985), які нарадзіўся ў вёсцы Мяльканавічы Слонімскага раёна. Праз усё жыццё гэты чалавек, чыя творчая дзейнасць уганаравана званнем заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР, пранёс любоў да песні. Дзякуючы Антону Валынчыку былі створаны хаця і самадзейныя, але разам з тым высокапрафесійныя па ўзроўні захопленасці песняй мастацкія калектывы ў розных куточках Беларусі. Доўгі час кампазітар і педагог працаваў загадчыкам кафедры музыкі і спеваў Гродзенскага педагагічнага інстытута. Спадчына А.Валынчыка складае болей як 100 твораў. Сярод іх — і песня на словы Якуба Коласа “На сенажаці”: “Ідуць касцы, звіняць іх косы,/ Вітаюць іх буйныя росы,/ А краскі ніжай гнуць галовы,/ Пачуўшы косак звон сталёвы.”Сучаснікі так ацанілі месца Антона Міхайлавіча ў музычнай культуры Беларусі: “Яго заўсёды хвалявала чысціня беларускай мелодыі, чысціня роднай мовы, шчырасць у гэтых пытаннях. У Беларусі іх можна паставіць разам — Шырму, Цітовіча, Валынчыка і Роўду. Гэта вялікія беларускія музычныя рэгенты.”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter