“Далiна” здасць экзамен. У праекце Парка высокiх тэхналогiй расставяць усе кропкi над “i”

Падрыхтаваныя дакументы па стварэнню ў Беларусi Парка высокiх тэхналогiй накiраваны на разгляд Прэзiдэнту. Канчатковае рашэнне па гэтым пытаннi будзе прынята яшчэ да канца красавiка.

“У нас адказы на ўсе пытаннi ўжо ёсць. Рашэнне цяпер за кiраўнiком дзяржавы”, — паведамiў падчас работы кангрэса “ТIBO-2005” памочнiк Прэзiдэнта Валерый Цапкала. На нарадзе, па яго словах, будуць абмяркоўвацца прынцыповыя палажэннi, адносна якiх iснуюць розныя меркаваннi.
Рашэннi неабходна прыняць па такiх пытаннях, як месцаразмяшчэнне айчыннай “сiлiконавай далiны”, крытэрый адбору ўдзельнiкаў праекта, прадастаўленне падатковых iльгот i iншых прэферэнцый. “Пытанне вельмi няпростае. Яно ўпiраецца ў iснаванне розных меркаванняў, мноства падыходаў”, — адзначыў памочнiк Прэзiдэнта.
Ужо вырашана, што Парк высокiх тэхналогiй размесцiцца ў Мiнску. У сталiцы створана адпаведная iнфраструктура, у тым лiку транспартная, i ёсць дастатковая колькасць высокаадукаваных кадраў. Аднак яшчэ трэба выбраць адну з некалькiх прапанаваных пляцовак. Сярод найбольш верагодных варыянтаў разглядаецца тэрыторыя, што прылягае да новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi, а таксама незанятыя памяшканнi Акадэмгарадка i зямельны ўчастак на восьмым кiламетры трасы, што вядзе ад Мiнскай кальцавой аўтадарогi ў Нацыянальны аэрапорт. Аднак размяшчэнне “сiлiконавай далiны” ў Мiнску не выключае магчымасцi, што льготныя ўмовы работы ў парку будуць распаўсюджаны таксама i на прадпрыемствы i арганiзацыi, якiя працуюць у iншых рэгiёнах рэспублiкi, заўважыў Валерый Цапкала.
Ёсць розныя меркаваннi i адносна пытання прадастаўлення льгот. Ва ўрадзе рэспублiкi настойваюць на захаваннi падатковых адлiчэнняў у фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва ў памеры 36 працэнтаў. Аднак, лiчыць памочнiк Прэзiдэнта, гэта зробiць прадукцыю суб’ектаў парка неканкурэнтаздольнай. Таму прапануецца распаўсюдзiць на ўсiх працуючых у “далiне” нормы, якiя прымяняюцца да iндывiдуальных прадпрымальнiкаў цi работнiкаў натарыяльнай сферы.
Нагадаем, што iдэю стварэння ў рэспублiцы Парка высокiх тэхналогiй, аналага амерыканскай Сiлiконавай далiны, Прэзiдэнт выказаў у чэрвенi мiнулага года. Гэты праект прадугледжвае арганiзацыю спецыяльнай эканамiчнай зоны, дзе будуць працаваць спецыялiсты, галоўны профiль якiх — вытворчасць высокатэхналагiчнай прадукцыi, у першую чаргу распрацоўка экспартна-арыентаванага праграмнага забеспячэння.
Па падлiках экспертаў, цяпер штогадовыя пастаўкi праграмных прадуктаў з Беларусi ў замежжа дасягаюць 60 мiльёнаў долараў. У перспектыве гэты аб’ём можна давесцi як мiнiмум да 200 мiльёнаў. Для гэтага павiнны быць створаны адпаведныя спрыяльныя ўмовы. Высокiя заробкi i льготнае падаткаабкладанне павысяць зацiкаўленасць праграмiстаў у легальнай рабоце, стрымаюць iх ад выезду ў пошуках лепшай долi ў замежжа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter