“Чорныя археолагі палююць і днём, і ноччу”, - Ігар МАРЗАЛЮК, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова

— Няма нічога дзіўнага, што на рынкі антыкварыяту “звальваюцца” нібыта з неба каштоўныя рэчы. Я маю дакументальныя пацвярджэнні таго, што на Магілёўшчыне несанкцыянавана і ненавукоўцамі праводзяцца раскопкі на тэрыторыі старажытных гарадзішчаў, могільнікаў, на руінах храмаў. З дапамогай спецыяльнай апаратуры асобныя грамадзяне, часам даволі высокапастаўленыя (па іх сцвярджэннях, з “крышай” у адпаведных органах), выварочваюць з зямлі тыя скарбы, якія нашы продкі называлі заклятымі, бо іх магла дапамагчы здабыць толькі нячыстая сіла. Але з пункту гледжання закона дзеянні па “даследаванні” помнікаў археалогіі і гісторыі без санкцыі Акадэміі навук і іншых упаўнаважаных арганізацый з’яўляюцца справай сапраўды нячыстай і падпадаюць, пад пэўны раздзел Крымінальнага кодэксу. У той жа час некаторыя капальнікі ўжо публікуюць справаздачы ў Інтэрнэце, як яны ўдала “ўпалявалі” скарбы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter