“Благаславіце дзіця да Хрысту!”

Хрэсьбіны. Паралельна з абрадам хрышчэння як афіцыйным абрадам пасвячэння нованароджанага ў хрысціянскую веру ў гэты ж дзень у доме праводзіўся народны абрад пасвячэння дзіцяці ў сям’ю, у абшчыну, які быў распаўсюджаны на шматлікіх славянскіх землях. Часцей за ўсё гэты абрад выконваўся так: перад тым, як ехаць у царкву, дзіця купалі, апраналі ў белае адзенне, перавязвалі чырвоным поясам-абярэгам і тройчы па сонцы абносілі вакол стала, каб ён любіў бацькоў і свой дом. На стале ляжаў хлеб.

Хрэсьбіны.

Паралельна з абрадам хрышчэння як афіцыйным абрадам пасвячэння нованароджанага ў хрысціянскую веру ў гэты ж дзень у доме праводзіўся народны абрад пасвячэння дзіцяці ў сям’ю, у абшчыну, які быў распаўсюджаны на шматлікіх славянскіх землях. Часцей за ўсё гэты абрад выконваўся так: перад тым, як ехаць у царкву, дзіця купалі, апраналі ў белае адзенне, перавязвалі чырвоным поясам-абярэгам і тройчы па сонцы абносілі вакол стала, каб ён любіў бацькоў і свой дом. На стале ляжаў хлеб. Пасля гэтага дзіця перадавалі хросным бацькам са словамі: “Бярыце нехрышчонае, а прывязіце пасвячонае” ці “Даем вам народжанае, а нам прынясіце хрышчонае”. Бацькі благаслаўлялі дзіця хлебам-соллю. Кум і кума цалавалі хлеб і тройчы кланяліся бацькам.

У некаторых раёнах Беларусі перш чым везці дзіця ў храм хросныя бацькі прасілі благаслаўлення ў тых, хто прысутнічаў у хаце: “Бацькі, дзядзькі, цёткі, суседзі, прыяцелі, благаславіце дзіця да Хрысту!”. На такі зварот хто-небудзь адказваў: “Няхай яго Бог гадуе, шчасце, долю гатуе, бацьку і мацеры на пацеху і на паслугу”.

Яшчэ адной формай абярэга дзіцяці быў яго “выкуп” у тым выпадку, калі дзеці ў сям’і паміралі. Калі адпраўлялі хросных бацькоў у царкву, дзіця перадавалі ім праз акно, а яны павінны былі даць крыху грошай — “выкупіць” у “злой долі”. Часам такі выкуп выконвалі пабочныя асобы: “куплялі” дзіця, называлі сваім іменем і быццам бы вярталі яго назад у сям’ю — “падгадавацца”.

У дарогу кум і кума бралі хлеб, соль, іншыя прадукты, каб іх хрэснік заўсёды быў, як кажуць, з хлебам і з соллю.

Перад тым як выйсці за парог, кум і кума абавязкова садзіліся на некалькі імгненняў — “каб дарога была добрая”.

Хросныя бацька і маці павінны паклапаціцца аб нацельным крыжыку хрэсніка. Крыж і тасьму да яго набываюць у храме. Тасьма павінна быць чырвонага колеру і складаць дзве даўжыні рукі дзіцяці ад пальчыкаў да локця. Бацькі ці хросныя бацькі павінны набыць для дзіцяці ікону з яго святым, азнаёміцца самім і расказаць дзіцяці, калі яно вырасце, жыццяпіс гэтага святога, навучыць малітве-звароту да святога ахоўніка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter