Зялёныя, калючыя

Батанічны сад сталiцы пачаў прадаваць елкі ў кадках

Елкі ў кадках пачаў прадаваць батанічны сад Мінска.

У гэтым годзе тут плануюць рэалізаваць каля 100 вялікіх і 100 маленькіх, ад метра да паўтара, елак.

— У 2011-м мы прадавалі таксама піхты і хвоі, — расказваюць у Цэнтральным батанічным садзе. — Зараз жа вырашылі выставіць толькі ялінкі, бо, як паказала практыка, менавіта яны карыстаюцца найбольшым попытам у пакупнікоў.

У залежнасці ад памераў каштаваць такое навагодняе дрэва будзе прыблізна 152—302 тысячы рублёў.

— Звычайна ў пачатку снежня навагоднія дрэвы ў якасці падарункаў для супрацоўнікаў і кліентаў набываюць у асноўным розныя арганізацыі, — тлумачаць у садзе. — А вось насельніцтва купляе іх бліжэй да Новага года.

Дарэчы, упершыню яліны ў кадках ў Батанічным садзе Мінска сталі прадаваць у 2011 годзе. Іх спецыяльна вырошчвалі ў гадавальніку і за навагодні сезон мінулага года рэалiзавалі каля 100 адзінак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter