«Жывапіс зямлі» ад Віталя Сакалова

Бабруйчанін сабраў вялікую калекцыю мінералаў і горных парод

Калекцыя мінералаў і горных парод, што сабраў бабруйчанін Віталь Сакалоў, па колькасці экспанатаў уступае ў нашай краіне толькі фондам Белдзяржуніверсітэта.

Цікава, што камяні прадстаўляюць усю неабсяжную краіну СССР, з розных куткоў якой прывозіліся экспедыцыямі Віталя Мікалаевіча і юных аматараў падарожжаў. Заўзятасць, з якой ён займаўся выхаваннем дзяцей, удзельнічае і сёння ў мінералагічных выставах, адзначылі мясцовыя ўлады — днямі Бабруйскі гарвыканкам узнагародзіў Віталя Сакалова ганаровай граматай. А яшчэ напярэдадні 70-годдзя вызвалення горада і краiны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у выставачнай зале мастацкага музея імя Г. Паплаўскага адкрыецца экспазіцыя «Жывапіс зямлі», якая стане пастаяннай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter