Журналісты “НГ” пацвердзілі свой высокі прафесіяналізм.

Напярэдадні Дня друку найлепшыя журналісты Беларусі атрымалі ўзнагароды VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара”. На гэты раз, як стала ўжо добрай традыцыяй, “Народная газета” папоўніла сваю скарбонку перамог.

Напярэдадні Дня друку найлепшыя журналісты Беларусі атрымалі ўзнагароды VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара”. На гэты раз, як стала ўжо добрай традыцыяй, “Народная газета” папоўніла сваю скарбонку перамог.

“Вельмі важна, каб журналісты разумелі сілу друкаванага слова і адказнасць за яго”, — падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, уручаючы ўзнагароды пераможцам VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара”. Не менш важна, на яго думку, уменне журналістаў правільна распараджацца сілай слова і працаваць на павышэнне аўтарытэту свайго выдання, мудра карыстацца сваімі прафесійнымі ведамі для паляпшэння жыцця ў краіне.

Намеснік галоўнага рэдактара “НГ” Лідзія Перасыпкіна стала пераможцай у намінацыі “Найлепшы аўтарскі блог інтэрнэт-сайтаў друкаваных СМІ”. Эканамічны аглядальнік Руслан Ананьеў быў прызнаны лаўрэатам у творчым спаборніцтве на найлепшыя публікацыі эканамічнай тэматыкі.

Пераможцам і лаўрэатам нацыянальнага конкурсу давялося вытрымаць вялікую канкурэнцыю. На разгляд журы паступіла больш за 250 заяў. Традыцыйна вялікую актыўнасць прадэманстравалі і рэгіянальныя СМІ, што сведчыць пра рост узроўню прафесійнага майстэрства іх аўтараў. Разам з гэтым на новы ўзровень выходзіць і мастацкае афармленне выданняў, іх тэматычны ахоп. Таму і не дзіўна, што спіс намінацый з году ў год павялічваецца. Сёлета найлепшых вызначалі больш як па дваццаці пазіцыях.

Напярэдадні прафесійнага свята “Народная газета” атрымала шмат віншаванняў ад сваіх чытачоў, калег, дзяржорганаў. У прыватнасці, поспехаў на айчыннай інфармацыйнай прасторы журналістам “НГ” пажадаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка. “Дзякуючы вашаму адказнаму творчаму падыходу да журналісцкай працы “Народная газета” з’яўляецца адным з самых папулярных перыядычных выданняў нашай краіны”, — адзначыў ён.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter